Беларуская Служба

У нафтавай спрэчцы Лукашэнка выкарыстоўвае шантаж

15.01.2020 13:33
Лукашэнка шукае нафту ў Еўропе – пра гэта на днях заявіла беларускае кіраўніцтва. 
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Лукашэнка шукае нафту ў Еўропе – пра гэта на днях заявіла беларускае кіраўніцтва. На колькі рэальным можа быць такі сцэнар? Лукашэнка спрабуе выкарыстаць шантаж. Ці пытанні, выбраныя для націску на расійскае кіраўніцтва, будуць настолькі важнымі, каб Лукашэнка дабіўся свайго? Адказвае палітолаг Павал Усаў.

- Лукашэнка шукае іншыя шляхі паставак нафты. Адным з прыкладаў былі спробы атрымліваць нафту ад блізкага да Лукашэнкі расійскага алігарха Міхаіла Гуцырыева. Тым ня менш, гэтых паставак недастаткова. Акрамя таго, некалькі тыдняў таму ў офісах Гуцырыева пачаліся вобшукі.
- Пастаўкі з Украіны мінімальныя, яны не забяспечаць інтарэсы Беларусі.
- Застаецца толькі спроба шантажу. Стала вядома, што трубаправод «Дружба» ставяць на рамонт. Таксама Лукашэнка пачынае шантажаваць вайсковымі аб’ектамі ў Баранавічах і Вілейцы. Тэрмін арэнды заканчваецца ў 2020 годзе.
- Так ці інакш, беларускія ўлады знаходзяцца ў цяжкой сітуацыі.

Апазіцыйныя палітыкі прапанавалі абмеркаваць у Магілёве вылучэнне адзінага кандыдата. З такім зваротам выступілі АГП, БНФ, БСДП (Грамада) і Рух «За Свабоду». Неаднаразова паяўляліся галасы, што рэгіянальныя апазіцыйныя арганізацыі не будуць удзельнічаць у выбарах, калі не будзе адзінага кандыдата.
- Без адзінага кандыдата выбарчы працэс пераўтворыцца ў фарс. Але і выбар адзінага не створыць умоваў для палітычных зменаў у Беларусі. Стратэгія адзінага кандыдата была ў 2006 годзе, яна правалілася.
- Другі слабы момант: апазіцыя ніколі не будзе адзінай у фарміраванні стратэгіі адзінага кандыдата.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка