X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

«Польшча суверэнная, свабодная, член ЕС, сярод свабодных дзяржаў і свабодных народаў»

17.01.2020 15:10
Так, паводле Яраслава Качыньскага, павінна выглядаць будучыня польскай дзяржавы, за якую трэба змагацца. 
Аўдыё
.       .
Я. Качыньскі каля памятнай дошкі ў гонар Я. Качыньскайфота: PAP/Piotr Polak

«Польшча суверэнная, свабодная, член Еўрапейскага саюзу, сярод свабодных дзяржаў і свабодных народаў – так павінна выглядаць будучыня польскай дзяржавы, за якую мы павінны змагацца і за якую мы змагаемся цяпер», – так казаў старшыня кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі. Ён учора пабываў у мясцовасці Старахавіцэ ў паўднёва-цэнтральнай частцы Польшчы, прыняў удзел у набажэнстве, якое прайшло напярэдадні сёмай гадавіны смерці яго маці Ядвігі Качыньскай.

Да словаў Яраслава Качыньскага вельмі прыслухоўваюцца ў краіне. Ён афіцыйна не займае важных дзяржаўных пасадаў, але фактычна менавіта старшыня ПіС кіруе дзяржаваю. Палякі ведаюць, што і ён, і яго загінулы ў Смаленску брат-блізнюк, былы прэзідэнт Лех Качыньскі былі вельмі моцна звязаныя з маці, Ядвігай Качыньскай, мудрай і вопытнай жанчынай, якая вучыла сыноў любові да Радзімы.

Згадваючы пра сваю маму, Яраслаў Качыньскі казаў, што менавіта дзякуючы яе пакаленню Польшча стала цалкам незалежнай дзяржавай.

- Гэта нешта, што яднае жыццё таго пакалення, абсалютнай большасці прадстаўнікоў якога ўжо няма ў жывых, з сённяшнімі часамі. Усё, што мы сёння робім, мы робім з думкаю аб тым, каб Польшча была лепшай, каб Польшча была суверэннай і незалежнай. Цяпер назіраюцца новыя спробы адабраць у нас гэты суверэнітэт і незалежнасць. І мы робім усё магчымае, каб гэтыя спробы абясшкодзіць.

У сваё прамове Яраслаў Качыньскі сказаў, што яго маці прыйшлося жыць у цяжкія часы. Адным з апошні яе думак, якія яна выказала перад смерцю, было тое, што яе пакаленню не пашанцавала. Так сапраўды было. Гэтае пакаленне перажыло вайну, вельмі цяжкі пасляваенны перыяд, камунізм. І толькі ў апошнія гады жыцця прадстаўнікі пакалення маглі радавацца, жывучы ў свабоднай Польшчы. Палякі заслугоўваюць мець такую менавіта дзяржаву – незалежную, суверэнную, дэмакратычную.

Набажэнства за Ядвігу Качыньскую прайшло ў касцёле Усіх Святых у Старахавіцах. Маці Яраслава і Леха Качыньскага нарадзілася ў гэтай мясцовасці. Там яна выхоўвалася, правяла маладыя гады, нямецкую акупацыю. Па словах яе сына Яраслава, Свентакшыскія горы і старахавіцкая зямля былі для яго маці вельмі важнымі. «Гэта быў для яе страчаны рай, зямля, пра якую яна вельмі часта згадвала ва ўспамінах. Гэта было месца, якое яе сфармавала, месца, якое было для яе незвычайным, вельмі важным», – казаў Качыньскі.

Наведваючы месца, дзе знаходзяцца памятныя дошкі, прысвечаныя Ядвізе і Леху Качыньскім, старшыня партыі «Права і справядлівасць» падкрэсліў, што цяпер палякі могуць карыстацца іх досведам, браць сілу з іх досведу ў барацьбе за будучыню свабоднай польскай дзяржавы.

- Гэта тая будучыня, за якую мы павінны змагацца, і якой мы даб’емся. Я ў гэтым глыбока перакананы.

Ядвіга Качыньска нарадзілася 31 снежня 1926 года ў Старахавіцах. Яна была дачкой інжынера будаўніцтва. У часы нямецкай акупацыі стала медсястрой, уступіла ў тайную гарцэрскую арганізацыю «Шэрыя шэрагі», калі ёй было 14 гадоў. Па адукацыі Качыньска была філолагам. Працавала ў Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай Акадэміі Навук, на працягу некалькіх гадоў выкладала польскую мову.

Ядвіга Качыньска памерла 17 студзеня 2013 года і была пахаваная ў сямейнай магіле на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі. У студзені таго ж года гарадскія дэпутаты Стараховіц прынялі ўхвалу аб прызнанні Ядвізе Качыньскай ганаровага грамадзянства гораду. Пазней яе іменем была названая адна з вуліц Стараховіц.

 

PAP/IAR/нг