Беларуская Служба

Павал Усаў: Словы Лукашэнкі пра ахвяру каранавірусу характэрныя для дыктатараў

08.04.2020 08:12
«Выказванне, якое дазволіў сабе Лукашэнка, неэтычнае. Яно нягоднае не тое, што палітыка, але і чалавека, каб смяяцца, ці крытыкаваць тых, хто памёр».
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

У СМІ пачала паяўляцца інфармацыя пра каранавірус, якая становіцца больш падобная да праўды, таксама паведамляецца пра колькасць смяротных ахвяр. Ці ўлады больш не ў стане ўтрымліваць інфармацыю ў сакрэце? З іншага боку, абурэнне выклікае і выказванні самога Лукашэнкі пра тых, хто памёр ад каранавіруса. Смерць першай ахвяры, Уладзімера Сідарава, ён пракаментаваў наступным чынам: «Шарстнёў учора мне далажыў, апошні выпадак у яго быў. Пытаюся: «Ну чаму гэты ў цябе памёр?« А ён кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць са 135 кг вагі?« Сэрца амаль не працуе, гэта не працуе, гэта баліць, то баліць, букет хваробаў. І вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту, ну і яму за 70 гадоў было». Сітуацыю ў Беларусі каментуе палітолаг Павал Усаў:

-Асвятленне эпідэміі з аднаго боку сведчыць пра тое, што ў краіне склалася вельмі напружаная сітуацыя і ўлады не могуць утойваць інфармацыю. Сацыяльна-інфармацыйны ціск прымусіў улады раскрываць часткова праўду, бо напэўна гэта не ўся дакладная інфармацыя. Гэта робіцца, каб знізіць недавер да ўладаў і афіцыйных СМІ, па-другое, каб знізіць эпідэміялагічную сацыяльную напружанасць. Улады не дзейнічаюць на апераджэнне, а каб панізіць градус напружанасці. Публікацыя інфармацыі пра каранавірус звязана таксама з візітам дэлегацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Выказванне, якое дазволіў сабе Лукашэнка, неэтычнае. Яно нягоднае не тое, што палітыка, але і чалавека, каб смяяцца, ці  крытыкаваць тых, хто памёр. Гэта сведчыць пра маральны ўзровень улады і персанальна Лукашэнкі, які абыякавы да грамадзян. Гэта яшчэ раз паказвае, што ўлады ставяцца да беларусаў механічна, функцыянальна. Гэта звычайна адбываецца ў аўтарытарных краінах. Калі ты не працуеш, ты дзяржаве не патрэбен. Дзяржава не будзе нічога рабіць, каб выратаваць жыццё захварэлага. Калі ты хварэеш, то ты сам вінаваты, а дзяржава нічога не зробіць, каб падтрымаць здароўе грамадзян.

У далучаным гукавым файле слухайце каментар да праймерызу апазіцыі, які праходзіць у выглядзе галасавання онлайн. Удзел грамадзян у ім мізэрны.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка