Беларуская Служба

Пекін завяршае эксперымент з Ганконгам

29.05.2020 17:12
Трамп пагражае, што забярэ ў Ганконга статус прывілеяванага гандлёвага партнёра ЗША. 
Ubiegłoroczne protesty w Hongkongu były brutalnie tłumione przez służby lojalne wobec Pekinu
Ubiegłoroczne protesty w Hongkongu były brutalnie tłumione przez służby lojalne wobec PekinuDave Coulson Photography / Shutterstock.com

Кітайскі парламент вырашыў унесці ў канстытуцыю Ганконга артыкул, у якім гаворыцца аб тым, што «бунт і падрыўное дзеянне» з'яўляецца правапарушэннем і паддаецца пераследу, паведамляе Gazeta Wyborcza. «За» прагаласавалі тры тысячы кітайскіх дэпутатаў, адзін устрымаўся.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што для Вашынгтона Ганконг больш не зʼяўляецца паўнавартаснай аўтаноміяй. Кітай спрабуе залагодзіць крытыку і падкрэслівае, што свабоды ў былой ангельскай калоніі не апынуліся пад пагрозай. Аднак, ніхто не мае сумневаў, што надышоў канец заходняй грамадска-палітычнай сістэмы Ганконга.

Такім чынам Пекін рызыкнуў пазбавіцца ад шматлікіх карысцяў. У Ганконгу, які зʼяўляецца маштабным цэнтрам бізнесу, свае сядзібы маюць буйныя міжнародныя канцэрны. Адных толькі амерыканскіх кампаніяў зарэгістравана там мільён трыста, у якіх працуе 100 тысяч чалавек.

Трамп пагражае, што забярэ ў Ганконга статус прывілеяванага гандлёвага партнёра ЗША. Калі амерыканскі прэзідэнт стрымае слова, хутчэй за ўсё, канцэрны перавядуць сваю дзейнасць у Сінгапур.

Кітайскія ўлады прынялі папраўку ў канстытуцыю Ганконга з мэтай спыніць пастаянныя пратэсты ў гэтай аўтаноміі і не дазволіць перамогі дэмакратаў на лістападаўскіх парламенцкіх выбарах у былой ангельскай калоніі.

яс/Pekin kończy eksperyment