Беларуская Служба

Алесь Таболіч: Ісці на выбары мяне падштурхнула бяздзейнасць апазіцыі

29.05.2020 15:20
Алесь Таболіч у сваёй кампаніі напэўна выкарыстае таксама і тое, што ў дакументах ён, таксама як і цяперашні кіраўнік Беларусі, Аляксандр Рыгоравіч.
Аўдыё
  • Алесь Таболіч - прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнта ў Беларусі
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Хто пасля прэзідэнцкіх выбараў будзе кіраваць Рэспублікай Беларусь? На гэтае пытанне больш за чвэрць стагоддзя быў толькі адзін адказ: Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, некаторыя аналітыкі і назіральнікі лічаць, што на гэты раз не ўсё так проста. Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 15 прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія да 19 чэрвеня павінны сабраць 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.
Адной з самых каларытных асобаў, якія вырашылі змагацца ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, з'яўляецца Алесь Таболіч – рок-музыкант, лідар гурту Зьніч, дызайнер і майстар тату. Збіраючы подпісы ў сваю падтрымку, Таболіч не спыніў працы ў сваім салоне тату.
Алесь не скрывае, што найбольш да старту ў выбарах яго падштурхнула бяздзейнасць беларускай апазіцыі.

Алесь Таболіч у сваёй кампаніі напэўна выкарыстае таксама і тое, што ў дакументах ён, таксама як і цяперашні кіраўнік Беларусі, Аляксандр Рыгоравіч.

Яраслаў Іванюк

слухайце аўдыё