Беларуская Служба

В. Бабарыка: Або мы зробім нашу рэвалюцыю надзеі мірна, без крыві, або «Чаўшэску»

13.06.2020 09:39
У. Някляеў на гэта адрэагаваў так: «Прыйдзе час не слоў, а спраў, і мы ўсё ўбачым».
Аўдыё
Уладзімір Падголradyjo.net

На пачатку агляду падзей у Беларусі некалькі цытат:

«Або мы зробім нашу рэвалюцыю надзеі мірна, без крыві, або «Чаўшэску», – заявіў у інтэрв'ю Віктар Бабарыка. Някляеў на гэта адрэагаваў так: «Прыйдзе час не слоў, а спраў, і мы ўсё ўбачым».

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала лічыць, што членства ў АДКБ не пагражае нацыянальнай бяспецы Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрвʼю расійскаму «Камерсанту». Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выступіла з афіцыйным зваротам. Яна абвясціла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы, у сувязі з тым, што праходзяць затрыманні.

- Збіраць подпісы не будуць 12, 13 і 14 чэрвеня (пятніца – нядзеля) у сувязі з магчымай падрыхтоўкай правакацый з боку спецслужбаў, а таксама значна большым ціскам і рэпрэсіямі ў дачыненні да членаў ініцыятыўнай групы, – сказала яна.

Прэсавы сакратар прэзідэнта РФ Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не бачаць нічога такога, што б дыскрэдытавала выбары ў РБ. «Выбары – унутраная справа Беларусі і мы прапануем не ўточвацца нікому».

Пастаянны дакладчык Еўрапейскага парламента па Беларусі, дэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус 8 чэрвеня звярнуўся да віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі, вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі з просьбай адрэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі: рэпрэсіі ў дачыненні да дэманстрантаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У лісце кіраўніку дыпламатыі ЕС, копію якога еўрапарламентар перадаў БелаПАН, адзначаецца, што «на фоне росту ліку грамадзян, якія кідаюць выклік утрымання ўлады прэзідэнтам Лукашэнкам, перспектывы свабодных і справядлівых выбараў выглядаюць бязрадасна: у рэжыму, відавочна, няма намеру стварыць раўнапраўныя ўмовы для кандыдатаў ці разгледзець даўнія рэкамендацыі Венецыянскай камісіі БДІПЧ АБСЕ ». Аўштравічус перакананы, што ЕС павінен пачаць перагляд палітыкі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку «прадугледзець санкцыі ў дачыненні да службовых асоб і іншых вінаватых у парушэннях правоў чалавека і асноўных свабод, калі эскалацыя гвалту не аслабне, а прэзідэнцкія выбары будуць праведзены ў катастрафічных абставінах».

«Беручы пад увагу важнасць і ўлічваючы, што хутка пагаршаецца сітуацыя ў Беларусі, я заклікаю вас неадкладна адрэагаваць, накіраваўшы выразны і рашучы сігнал беларускім уладам», – заклікаў еўрапарламентарый Барэля.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год санкцыі супраць шэрагу грамадзян Беларусі і членаў урада, паведаміла прэс-служба Белага дома. «Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі ды іншых асоб па-ранейшаму ўяўляюць сабой надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў рэлізе Белага дома. Па гэтай прычыне санкцыі падоўжаныя яшчэ на год, да 16 чэрвеня 2021 года.

Цытата Лукашэнкі: «Звернем увагу на рэгіёны, і людзі не будуць зʼязджаць за мяжу працаваць за няшчасныя 900 або 1000 еўра». Цікава, а якім словам назваць заробкі людзей у Беларусі, калі 1000 еўра – няшчасныя?

Уладзімір Падгол

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў