Беларуская Служба

Пытанне «новага старога» прэзідэнта застаецца адкрытым

29.06.2020 12:51
Пасля першага тура выбараў ясна толькі адно: невядома хто пераможа праз два тыдні.
.   .
А. Дуда і Р.ТшаскоўскіPAP/Radek Pietruszka/Sekcja Białoruska PRdZ

Перад другім турам абодва кандыдаты будуць змагацца за пашырэнне свайго электарату. Але на гэтым полі больш шанцаў мае мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, піша галоўны рэдактар газеты Rzeczpospolita Богуслаў Хработа.

Пасля першага тура выбараў ясна толькі адно: невядома хто пераможа праз два тыдні. Па выніках экзітполу, прэзідэнт Анджэй Дуда атрымаў прыкладна столькі ж галасоў, колькі паказвалі апошнія сацыялагічныя апытанні. Невялікае паляпшэнне сваіх вынікаў, на 2%, атрымаў кандыдат «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі. Добрая навіна для яго, пацверджанне тэндэнцыі, але адначасова гэтага недастаткова, каб прадказаць вынік галасавання, якое адбудзецца 12 ліпеня.

Хто мае больш шанцаў на перамогу? – задаецца пытаннем глаўрэд Хработа. На яго думку, у значнай ступені, вырашальнай будзе яўка і размеркавання галасоў нацыяналіста Босака і антысістэмнага кандыдата Галоўні.

Што тычацца першага тура выбараў прэзідэнта, яўка аказалася вельмі высокая – амаль 63%. Для параўнання, пяць гадоў таму яўка нават не дасягала 50%. Менавіта тут крыецца пытанне мабілізацыі свайго электарату, паколькі яўка была высокая, праўдападобна, што гэтую магчымасць Дуда і Тшаскоўскі ўжо выкарысталі амаль цалкам.

Застаецца пераразмеркаванне выбарцаў, якія вырашалі падтрымаць крайне-правага Кшыштафа Босака (7,4%) і пазасістэмнага Шымона Галоўню (13,3%). Выбарцы Шымона Галоўні напэўна не патрымаюць Анджэя Дуду, але яны не гарантуюць перамогі і Рафалу Тшаскоўскаму. Што тычыцца лідара крайне-правай «Канфедэрацыі» Крыштафа Босака, ён наўрад выкажацца ў падтрымку Дуды, лічыць галоўны рэдактар Богулсав Хработа. І калі прыхільнікі Босака праігнаруюць другі тур, гэта безумоўна паспрыяе Рафалу Тшаскоўскаму.

Таксама вялікае значэнне мае то, як кіроўная партыя «Права і справядлівасць» будзе змагацца за электарат канкурэнтаў. Бо калі працягнецца паліванне Тшаскоўскага брудам па дзяржаўным тэлебачанні, гэта можа прывесці нават да страты больш няпэўнай часткі ўласнага электарату. Вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў аналізаваў галоўны рэдактар газеты Rzeczpospolita Богуслаў Хработа.

эж