Беларуская Служба

Дэбаты аб дэбатах

01.07.2020 13:13
Рэагуючы на моцныя заявы Тшаскоўскага, Анджэй Дуда прапанаваў ужо тром тэлестанцыям: урадаваму TVP, апазіцыйнаму TVN і больш нейтральнаму Polsat зладзіць прэзідэнцкія дэбаты. 
.   .PAPTytus ŻmijewskiPiotr Nowak
А. Дуда і Р.ТшаскоўскіPAP/Tytus Żmijewski/Piotr Nowak .

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што прыме ўдзел у дэбатах, арганізаваных трыма тэлеканаламі.

Аднак няма ўпэўненасці, што прэзідэнцкія дэбаты наагул адбудуцца. Пасля абвешчання вынікаў першага туру ад застаўшыся двух кандыдатаў у прэзідэнт сыплюцца супярэчлівыя прапановы і заявы, піша публіцыст газеты Rzeczpospolita Міхал Калянко.

- Спадар прэзідэнт, колькі можна слухаць сурагатныя тэмы, не бойцеся. Давайце пяройдзем да сапраўднай дыскусіі пра долю Польшчу. Было бы добра, калі б вы не ведалі ўсіх пытанняў загадзя, – з’едліва заклікаў да дэбатаў свайго апанента мэр Варшавы Тшаскоўскі. Менавіта апазіцыйны палітык накінуў прэзідэнту Дудзе і ўсяму грамадству тэму тэледэбатаў. Гэта можа аказацца істотным чыннікам падчас другога тура выбараў.

Яшчэ ў панядзелак Ташскоўскі станоўча адрэагаваў на запрашэнне на дэбаты ад апазіцыйных тэлеканалаў TVN і TVN24, а таксама парталаў WP і Onet. Аднак дзейсны прэзідэнт вуснамі сваіх спікераў адмовіўся ад гэтай прапановы, абвінаваціўшы пералічаныя СМІ ў моцным заангажаванні на карысць свайго канкурэнта.

Аджэй Дуда аднак пагадзіўся, што прыбудзе на дэбаты 6 ліпеня ў вёску Коньскэ. Характэрна, што гэтыя дэбаты ладзіць падкантрольнае ўраду тэлебачанне TVP. Дэбаты ў Коньскэ складалася бы з пытанняў мясцовых жыхароў. Аднак рэагуючы на моцныя заявы Тшаскоўскага, Анджэй Дуда прапанаваў ужо тром тэлестанцыям: урадаваму TVP, апазіцыйнаму TVN і больш нейтральнаму Polsat зладзіць прэзідэнцкія дэбаты. На прапанову прэзідэнта імкліва адрэагаваў Polsat. Паводле прапановы, дэбаты будуць весці журналісты гэтых трох вядучых тэлеканалаў. Пра дэбаты аб прэзідэнцкіх дэбатах на старонках газеты Rzeczpospolita пісаў Міхал Калянко.

эж