Беларуская Служба

Слабы Лукашэнка выгадны Маскве

10.07.2020 14:49
Беларускі кіраўнік дэманструе сваю слабасць на выбарах, што на руку Маскве.
Аўдыё
  • Эксперт пра тактыку Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах
Аляксандр ЛукашэнкаEPA/NIKOLAI PETROV / BELTA Dostawca: PAP/EPA.

У Беларусі праходзяць прэзідэнцкія выбары. Сёлета ўвага да іх у свеце ды ў суседніх краінах мінімальная. Зусім інакш на выбары глядзяць у Мінску. Беларускія ўлады палохаюць беларусаў тым, што Расія ды Захад вядуць змаганне за краіну. Так Лукашэнка пераконвае галасаваць людзей за яго, але ў гэта мала хто верыць. Гэтым беларускі кіраўнік дэманструе сваю слабасць, якая на руку Маскве, кажа незалежны эксперт.

На гэтых выбарах Аляксандр Лукашэнка палохае беларусаў разрывам краіны, вонкавымі лялькаводамі ды знешняй пагрозай. За два месяца выбараў беларускі кіраўнік ужо некалькі разоў пра гэта казаў.

- Ёсць планы па дэстабілізацыі Беларусі, прывесці краіну да нейкага Майдана. Мы сарвалі маскі з лялькаводаў, што сядзяць за межамі Беларусі. Вы бачыце, што нас разрываюць на часткі, як адзіную постсавецкую краіну, што не спазнала бяды. Некаторым здаецца, што Украіна, Малдова, Грузія далёка, якія раздзялілі ды забралі тэрыторыю.

Гэтым беларускае кіраўніцтва тлумачыць рэпрэсіі ў дачыненні палітычных апанентаў (арышты, крымінальныя справы) ды ціск на грамадства (штрафы, затрыманні). Мала хто верыць у гэта ў Беларусі, кажа аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. Людзі бачаць, што страх нагнятаецца, каб прыхаваць адсутнасць пазітыўнай стратэгіі развіцця для Беларусі ў Лукашэнкі. Пры гэтым пагроза суверэнітэту, калі і выступае, толькі з-за палітыкі Мінска па інтэграцыі з Расіяй.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл