Беларуская Служба

Лукашэнка вырашыў не рызыкаваць

14.07.2020 14:02
Беларускае ЦВК не зарэгістравала найбольш папулярнага вылучэнца на кандыдаты ў прэзідэнты – Віктара Бабарыку.
Аўдыё
  • Завершылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
Ініцыятыўная група па вылучэнні Віктара Бабарыкі кандыдатам у дэпутатыEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.

Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі, каб паказаць слабасць альтэрнатывы дзейснаму кіраўніку.

14 ліпеня – у апошні з магчымых дзён, прадугледжаных графікам выбарчай кампаніі, беларускія ўлады запланавалі правесці рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты.
ЦВК разглядала дакументы сямі прэтэндэнтаў: Віктара Бабарыкы, Валерыя Цапкалы, Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай, Сяргея Чэрачня, Святланы Ціханоўскай ды Аляксандра Лукашэнкі.

У выніку з 7 вылучэнцаў кандыдатамі зарэгістравана 5 чалавек, у тым ліку Святлану Ціханоўскую, чый муж знаходзіцца ў турме пасля правакацыі зладжанай уладамі.

Затое ў рэгістрацыі было адмоўлена Валерыю Цапкалу ды Віктару Бабарыку. Афіцыйна за неадпаведнасць дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Іншае тлумачэнне выказваюць незалежныя эксперты. Гэта сведчанне таго, што Лукашэнка спалохаўся паразы папулярнаму банкіру Віктару Бабарыку, перакананы аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл