Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы назваў Nord Stream 2 «аплатай Пуціну за зброю»

03.08.2020 14:11
Матэвуш Маравецкі выказаў пераканае, што Польшча захоўвае адначасова моцную праеўрапейскую і праамерыканскую арыентацыю.
.
М. МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паўдзельнічаў у дэбатах, арганізаваных амерыканскім аналітычным асяродкам Atlantic Council. Гутарка была прысвечана адносінам Еўрапейскага Звязу са Злучанымі штатамі, пішуць на польскім партале niezalezna.pl.

«Мы хацелі б, каб такія крокі былі прынятыя па ўзаемнай згодзе ў НАТА», – заявіў Маравецкі, адказваючы на пытанне аб скарачэнні амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Германіі. Польскі прэм’ер таксама адзначыў, што газаправод Nord Stream дазваляе Расіі купляць зброю за еўрапейскія грошы.

Польскі прэмʼер, кажучы аб трансатлантычных адносінах, заявіў, што «мы ўсе бачым, што знаходзімся на мяжы новай эры і павінны ўмацоўваць нашыя адносіны».

Матэвуш Маравецкі выказаў пераканае, што Польшча захоўвае адначасова моцную праеўрапейскую і праамерыканскую арыентацыю. Маравецкі заявіў, што Польшча з’яўяляцца «крытычна важным» элементам у хаўрусе Еўрапейскага Звязу і Злучаных Штатаў. Пра дэбаты, арганізаваныя амерыканскім аналітычным асяродкам Atlantic Council, у якіх прымаў удзел польскі прэм’ер, пісаў партал niezalezna.pl.

эж