Беларуская Служба

Лукашэнка выступіў з пасланнем да народу

04.08.2020 13:13
Беларускі кіраўнік ня змог запрапанаваць беларусам нічога апроч пустых абяцанняў, хлусні ды непрыхаваных пагроз.
Аўдыё
  • Каментар эксперта да зварота да народу А.Лукашэнкі
Ілюстрацыйны здымакStream/Youtube.com

У першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка зачытаў пасланне да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Галоўны пасыл быў да людзей, каб не выходзілі на плошчу, а ішлі галасаваць.

Беларускі кіраўнік штогод звяртаўся да дэпутатаў і жыхароў краіны. Аднак звычайна яго зварот адбываўся вясной. Сёлета Лукашэнку давялося двойчы адкласці пасланне. Спачатку з красавіка на май, а потым на жнівень. Тады перанос выступы звязалі з эпідэміяй каранавірусу, якой паводле словаў Лукашэнкі ў Беларусі не было. Урэшце цяпер пасланне было анансаванае на 3 жніўня, але яго перанеслі на 4 ды правялі не ў парламенцкай залі Дому ўраду, як звычайна, а ў Палацы Рэспублікі ў беларускай сталіцы.

Мы папрасілі палітолага Андрэя Ляховіча пракаментаваць выступ беларускага кіраўніка. З чым ён звярнуўся ды беларусаў?

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл