Беларуская Служба

Саша супраць трох дзяўчат

06.08.2020 14:02
Так штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna» піша пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA

Калі на пачатку года апазіцыя рыхтавалася да выбараў, ніхто не мог сабе ўявіць які будзе фінал. Галоўным супернікам беларускага кіраўніка стала жанчына – Святлана Ціханоўская.

Яшчэ нядаўна яна была хатняй гаспадыняй і жонкай папулярнага блогера, піша выданне.
Цяпер жа Ціханоўская праводзіць шматтысячныя мітынгі па ўсёй краіне разам з прадстаўніцамі тых кандыдатаў, якім улады адмовілі ў рэгістрацыі. Гэта прадстаўніца штабу банкіра Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава ды жонка Валерыя Цапкалы – Вераніка.

Галасаванне завершыцца ў нядзелю. Пры гэтым галоўным пытаннем застаецца, не вынік выбараў, а рэакцыя грамадства на фальсіфікацыі ды рэакцыя ўладаў на вулічныя пратэсты.

Беларускі кіраўнік пагражаў сілай разагнаць пратэсты. Ён шмат разоў казаў пра гэта падчас выбарчай кампаніі, піша выданне.

юл