Беларуская Служба

«Мы хочам абудзіцца ў свабоднай краіне»

06.08.2020 14:35
Лукашэнка недаацэньвае беларусаў ды характар народу, сказала Святлана Ціханоўская ў размове са штодзёнкай «Gazeta Wyborcza».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Кандыдатка ў прэзідэнты распавяла польскаму выданню, што моцна верыць у перамогу над Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле ейных словаў, гэта адбудзецца дзякуючы актыўнасці грамадства, якое будзе пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Таксама Ціханоўская звярнулася да сябраў выбарчых камісіяў, каб яны не кралі галасы ды не пазбаўлялі сваіх дзяцей лепшай будучыні.

Кандыдатка зазначыла, што нягледзячы на ўсе пагрозы Лукашэнкі кінуць на людзей міліцыю ды войска, яна заклікае да законнага змагання за свае правы, за галасы людзей. Сістэма кіравання ў Беларусі цалкам згніла, беларускі народа хоча пераменаў.

Кандыдатка заявілі, што спадзяецца на тое, што Лукашэнка пагодзіцца з гэтымі настроямі ды сыдзе з пасады, піша выданне.

юл