Беларуская Служба

У Беларусі пачынаюцца чысткі дыпламатаў

21.09.2020 11:29
30 беларускіх дыпламатаў будуць звольнены ў бліжэйшыя дні з дыпламатычнай службы.
Аўдыё
  • За палітычныя погляды дыпламатаў могуць звольніць
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведаміў сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павал Латушка.

Звальненні закрануць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МЗС і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім Саюзе, Латвіі, Польшчы, Індыі, ААЭ ды іншых краінах.

Паведамляецца, што галоўнай прычынай звальнення сталі пасты з асабістых сацсетках супраць фальсіфікацыяй выбараў і гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку АМАП, а таксама адмовы фальсіфікаваць выбары.

Калі гэта інфармацыя пацвердзіцца, гэта сапраўдная чыстка, кажа былы дыпламат Ігар Губарэвіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл