Беларуская Служба

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка разам са сваім жуллём правёў інагурацыю «ўціхара»

23.09.2020 15:48
Перакрытыя цэнтральныя вуліцы і праспекты сталіцы, ваенная ачапленне Палаца незалежнасці і маўчанне дзяржаўнага радыё і тэлебачання... У такіх умовах адбывалася інагурацыя «пераможцы выбараў».
Аўдыё
  • Разважаючы пра міжнароднае значэнне інагурацыі Лукашэнкі, Станіслаў Шушкевіч адзначыў.
.
.Крыніца: тэлеграм-канал Беларусь галаўнога мозга

У Мінску Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі. На фоне непрызнання грамадствам афіцыйных вынікаў выбараў урачыстасць адбывалася ва ўмовах сапраўднай ваеннай таямніцы.

Перакрытыя цэнтральныя вуліцы і праспекты сталіцы, ваеннае ачапленне Палаца незалежнасці і маўчанне дзяржаўнага радыё і тэлебачання... У такіх умовах адбывалася інагурацыя Аляксандра Лукашэнкі, якога паводле афіцыйных вынікаў выбраў, падтрымала 80% выбарцаў. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што ў выпадку з’яўлення інфармацыі пра час інагурацыі – гэта непазбежна выклікала бы масавы пратэст беларусаў:

-Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары і цяпер публічная інагурацыя прывяла бы да моцнай хвалі пратэстаў, мацнейшай за тое, што адбывалася пасля 9 жніўня. З гэтае прычыны ён зрабіў гэта «ўціхара», разам са сваім жуллём, з якім да апошняга трымаецца за ўладу.(...)

Разважаючы пра міжнароднае значэнне інагурацыі Лукашэнкі, Станіслаў Шушкевіч адзначыў:

-Акрамя заяваў адпаведных ад Захаду нічога адчувальнага не будзе. Што яны робяць? Заявы! Добра, прыгрэлі Ціханоўскую і што яшчэ. У іх хапае ўнутраных праблемаў. Гэту ўладу падтрымлівае Крэмль. Расія – ядзерная дзяржава падтрымлівае гэту дробязь, бо ёй выгадна мець свайго главара на чале бандыцкай улады ў Беларусі. Ніякія краіны  нічога зрабіць не змогуць да таго моманту, пакуль Беларусы самі знойдуць спосаб, каб змяніць гэтую фальшывую ўладу.

У сваю чаргу палітолаг Андрэй Ляховіч лічыць, што пасля інагурацыі Алякснадр Лукашэнка цалкам страціў сваю легітымнасць, што безумоўна адаб'ецца на фінансавай кандыцыі яго рэжыму:

-Ад цяпер Беларусь не зможа рэфінасіраваць вонкавыя пазыкі праз зварот па крэдыты, да кантраляваных Захадам, фінансавых міжнародных устаноў – МВФ, ЕБРР. Заходнія рэсурсы робяцца абсалютна недаступныя для рэжыму. Усім добра зразумела, што заходнія грошы пайшлі бы ў тым ліку на ўтрыманне бюракратычнага і рэпрэсіўнага апарату. Поўная адсутнасць заходніх грошай ускладніць сацыяльнае становішча ў Беларусі і прынясе новыя выклікі для стабільнасці рэжыму. (...)

Нягледзячы на сакрэтнасць інагурацыі, жыхары беларускай сталіцы адрэагавалі на таемную інагурацыю стыхійнымі лакальнымі акцыямі пратэсту.

Слухайце аўдыё!

эж