Беларуская Служба

Літва занепакоена хакерскімі атакамі на партал Poland Daily

24.09.2020 14:35
На партале Poland Daily хакеры апублікавалі таксама артыкул, у якім было напісана, што «Польшча і Літва настойваюць на тым, каб выслаць войскі ў Беларусь». 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepexels/CC0 License

МЗС Літвы паведамляе пра фэйкавую інфармацыю, якая тычацца літоўскай дыпламатыі. Справай зацікавіліся літоўскія спецслужбы. Хакеры, якія атакавалі партал Poland Daily, дзейнічалі са сталіцы Латвіі – Рыгі, пішуць на польскім партале niezalezna.pl.

Як паведаміла прэсавая сакратар літоўскага МЗС Раса Якілайтэне, на партале Poland Daily гакеры апублікавалі фэйкавае паведамленне нібыта аб планах літоўскага знешнепалітычнага ведамства. «У гэтай непраўдзівай навіне гаварылася пра тое, што нібыта міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус заявіў аб планах выслаць у Беларусь міратворчыя сілы», – сказала ў размове з парталам Niezależna.pl Раса Якілайтэне. Як яна дадала, у артыкуле згадана таксама аб польскім міністры замежных спраў, каб надаць паведамленню выгляд праўдзівай інфармацыі.

Міністэрства замежных спраў Літвы апублікавала афіцыйную заяву ў сувязі з гэтымі фальшывымі паведамленнямі, а справай заняліся адпаведныя службы. Міністэрства не выключае, што фэйкньюзы з'яўляюцца элементам шырокай кібератакі.

На партале Poland Daily хакеры апублікавалі таксама артыкул, у якім было напісана, што «Польшча і Літва настойваюць на тым, каб выслаць войскі ў Беларусь». Акрамя кібератакі на партал Poland Daily, хакеры змясцілі шэраг фэйкавых артыкулаў на партале Саюза палякаў у Беларусі – znadniemna.pl. Пра хакерскія атакі непасрэдна звязаныя з пазіцыяй Польшчы і Літвы па сітуацыі ў Беларусі пісалі на партале niezależna.pl.

эж