Беларуская Служба

Па сітуацыі ў Беларусі Захад больш не зможа марудзіць

24.09.2020 16:34
Апранаць сабе ў атмасферы сакрэтнасці карону на галаву, карону, якая яму не належыць, – лагічнае следства татальных фальсіфікацый выбараў і рэпрэсіяў супраць свабоды.
Kolejny dzień protestów na Białorusi
Kolejny dzień protestów na BiałorusiPAP/EPA/STRINGER

У Мінску вызваляецца цікавая вакансія. Запоўніць яе павінен лідар пераходнага перыяду, а затым той, хто будзе абраны на свабодных выбарах, піша публіцыст газеты Rzeczpospolita Ежы Хашчыньскі.

Здавалася, за больш чым чвэрць стагоддзя ўлады Аляксандра Лукашэнкі мы прывыклі да яго абсурдных дзеянняў і выказванняў. Аднак таемная інаўгурацыя прэзідэнта – гэта сапраўдны сюрпрыз. Як і ўсё, чым ён здзіўляў раней, у яго тая ж мэта: утрымацца ва ўладзе, не звяртаючы ўвагі ні на што, ды асабліва на волю беларусаў.

Апранаць сабе ў атмасферы сакрэтнасці карону на галаву, карону, якая яму не належыць, – лагічнае следства татальных фальсіфікацый выбараў і рэпрэсіяў супраць свабоды, уключаючы катаванні і забойствы.

Дыктатар наважыўся зрабіць крок супраць вобразу моцнага чалавека, якім ён хацеў бы казацца ў вачах беларусаў, піша Хашчыньскі. Бо таемна дзейнічаюць баягузы і ашуканцы, а не збаўцы народа. Лукашэнка больш не клапоціцца пра імідж, таму што, ведае вынікі выбараў і ўсведамляе – грамадства задаволіць толькі яго сыход.

Дыктатар не прымае ніякіх прапаноў ЕЗ, а санкцыямі мы яго нават не палохаем. Ужо сёння мы сутыкнуліся з дылемай: што з гэтага вынікае, з непрызнання Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі? Каго мы прызнаем, які ранг маюць нашы адносіны, што мы разрываем, што не? – гэта пытанні, асабліва важныя для суседзяў Беларусі – Польшчы і Літвы. Аднак пакуль адказаў на іх Захад не мае, на старонках газеты Rzeczpospolita пісаў публіцыст Ежы Хашчыньскі.

эж