X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Беларусі і вакол яе праходзіць некалькі палітычных эстафет

05.10.2020 11:56
Пра эстафету інаўгурацыі і эстафету рэпрэсій у сваім аглядзе падзей расказвае палітолаг Уладзімір Падгол.
Аўдыё
  • У Беларусі і вакол яе праходзіць некалькі палітычных эстафет

У Беларусі праходзяць некалькі палітычных эстафетаў:

Эстафеты пратэстаў супроць узурпацыі дыктатарам улады і супроць катаванняў;
Эстафеты рэпрэсіяў з боку ўладатрымальнікаў;
Эстафеты санкцыяў краінаў Захаду;
Эстафеты інаугурацыяў Лукашэнкі

Кожны дзень ідуць пратэсты супроць прэзідэнцтва Лукашэнкі і катаванняў людзей сілавікамі. Студэнты ладзілі сядзячыя пратэсты. Былі ланцугі пратэсту. Гандбалісты “Віцязя” адмовіліся выходзіць на гульню ў знак пратэсту супроць асуджэння на 15 сутак вядомай баскетбалісткі Леўчанкі. У клубе патлумачылі, што арышт Леўчанкі яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі.

Камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне. Рэгламент чэмпіянату Беларусі прадугледжвае зняцце каманды з турніру за няяўку на матч.

Кожны дзень суды штрафуюць і знявольваюць тых, хто пратэстуе. Прычым судзяць нават тых, хто проста маліўся. Маці Паўла Севярынца аштрафавалі за тое, што яна стаяла на лоджыі сваёй кватэры з нацыянальным сцягам. Відаць, хутка пачнуць судзіць, штрафаваць і саджаць за тосты кшталту: каб ён звар’яцеў ці больш ніколі не пацеў, бо мёртвыя не пацеюць.

Жыхарка Віцебску Таццяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзенне пікету на ўласнай лоджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханне бел-чырвона-белым сцягам з лоджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаванне. Таццяну і Канстанціна Севярынцаў прызналі ў выніку вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Таццяну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (675 рублёў), а яе мужу Канстанціну суд вынес папярэджанне, бо для яго гэта была першая за год адміністрацыйная справа.

Уладатрымальнікі дадалі новы від здзекаў над беларусамі: гэта выпрабаванне расійскай вакцыны ад каранавіруса. Вакцына сырая. Першыя партыя, з якой прывіваўся прэм’ер-міністр РБ Галоўчанка была зроблена ўручную і была больш меньш якасная.

Лукашэнка ладзіць эстафетную інаўгурацыю, ладзячы сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў РФ.

Лукашэнка рэгулярна ладзіць сваю інаугурацыю. Яна выглядае як сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў РФ. Адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі Ленінградскай вобласці, Омскай, Пскоўскай, Іркуцкай, Прыморскага краю, з губернатарам Бранскай вобласці. І вось у чацвер паказалі і сустрэчу з буйным інвестарам з ААЭ.

Атрымліваецца гэткая ЭСТАФЕТНАЯ інаўгурацыя, якая па задумцы арганізатараў мусіць пераканаць грамадзянаў РБ у тым, што з Лукашэнкам лічацца, да яго едуць і нейкія дамовы заключаюць. На кожнай сустрэчы прысутнічае пасол РФ Мезенцаў і тым самым кампенсуе сваю адсутнасць на таемнай інаўгурацыі.

Паралельна ў шматлікіх рэкламных паўзах БТ рэгулярна паказвае ролікі, дзе жыхары РБ са шчаслівымі тварамі пад дзяржаўнымі сцягамі выгукваюць рэплікі пра найлепшае жыццё ў свеце пад кіраўніцтвам дыктатара.

Да прапагандыскай эстафеты далучыўся і кіраўнік выведкі РФ Нарышкін. Ён паведаміў пра жудасные планы Захаду па знішчэнню і захопу РБ і асобай ролі ў гэтым Касцёлу.

За межамі РБ таксама ідуць палітычныя эстафеты. Адна з іх – эстафета санкцыяў. Канада і Велікабрытанія ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і ягонага сына. Краіны ЭЗ таксама ўвялі санкцыі супраць сілавікоў, але аўтаматчык Лукашэнка ў санкцыйныя спісы не трапіў.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падкрэсліў, што ЕЗ не ўвёў санкцый супраць Лукашэнкі, паколькі гэта падарвала б патрабаванне Бруселя пачаць дыялог з апазіцыяй пры пасярэдніцтве АБСЕ і вызваліць палітвязняў.

«Гэта [санкцыі] дало б Лукашэнку законныя падставы адмовіцца ад выканання гэтых умоў», — падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прадставіў на саміце Еўразвяза ў чацвер, 1 кастрычніка, "Эканамічны план для дэмакратычнай Беларусі". Гэты дакумент падтрымалі астатнія тры краіны Вышаградскай чацвёркі, то бок Венгрыя, Славакія і Чэхія.

"Час палітычных дэкларацый прайшоў, а пачаўся час канкрэтных дзеянняў. Зараз гістарычны момант, калі ў беларускага грамадства з'явіўся шанец зрабіць цывілізацыйны скачок да свабоды і дэмакратыі. Толькі адзіная Еўропа можа дапамагчы ім зрабіць гэты скачок", - гаворыцца ў рэзюмэ плана, наяўным у распараджэнні карэспандэнта DW.

У прыватнасці, дакумент прапануе запусціць дыялог пра бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі - "як толькі сітуацыя дазволіць". Другі пункт - гэта інвестыцыі ў інфраструктуру пры садзейнічанні Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Сусветнага банка.

Таксама план прадугледжвае хуткае заключэнне пагаднення "Прыярытэты партнёрства". Перамовы пра яго ЕЗ і Беларусь вялі ўжо некалькі гадоў, але так і не змаглі дамовіцца да прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, пераможцам якіх быў названы Аляксандр Лукашэнка. Брусэль вынікі выбараў не прызнаў.

"Эканоміка Беларусі мае патрэбу ў сектаральных і рэгуляторных рэформах. ЕЗ павінен садзейнічаць гэтым рэформам з дапамогай мэтанакіраваных інструментаў", - гаворыцца ў дакуменце. Яшчэ адзін яго пункт - падтрымка сярэдняга і малога бізнэсу. Для гэтага, у прыватнасці, прапанавана разгледзець стварэнне ў ЕЗ спецыяльнага фонду.

Крыніца DW у дыпламатычных колах удакладніла, што паколькі план прызначаны для "дэмакратычнай Беларусі", то адно з неабходных умоў для яго рэалізацыі - гэта правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Гэтыя санкцыі Еўразвяз паабяцаў увесці яшчэ на экстранай сустрэчы кіраўнікоў МЗС 14 жніўня. Паўтара месяца ўвядзенне санкцый блакаваў Кіпр, патрабуючы наўзамен ад партнёраў па ЕЗ увесці жорсткія санкцыі супраць Турцыі за геолагаразведачную дзейнасць па пошуку газавых радовішчаў на спрэчным шэльфе ў Міжземным моры.

Уладзімір Падгол

слухайце далучаны гукавы файл

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў