Беларуская Служба

Лукашэнка зноў пагражае

22.10.2020 14:02
Беларускія ўлады ігнаруюць ультыматум апазіцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/NIKOLAI PETROV Dostawca: PAP/EPA

Тэму асвятляе «Gazeta Wyborcza».

Беларускі кіраўнік збіраецца больш жорстка рэагаваць на дэманстрацыі. Пра гэта ён заявіў падчас панядзелкавай кадравай нарады. Выданне нагадвае, што 13 кастрычніка Ціханоўская паставіла Лукашэнку ўльтыматум, каб ён пайшоў у адстаўку да 25 кастрычніка, у адваротным боку ўся Беларусь выйдзе на страйк.

Беларускі дыктатар заявіў, што не збіраецца выконваць гэтыя патрабаванні. Лукашэнка прыгразіў навесці парадак у нядзелю ў Мінску. Выданне піша, што Лукашэнка паабяцаў знайсці кожнага з пратэстоўцаў ды пакараць.

У якасці ілюстрацыі выданне прыводзіць выпадак беларускай журналісткі Аліны, якую тыдзень таму затрымаў АМАП на вачах малога дзіцяці. Цяпер ёй пагражаюць крымінальным пераследам ды пазбаўленнем бацькоўскіх правоў.

Для яшчэ большага пераследу грамадзянаў улады прызналі Тэлеграм-канал NEXTA экстрэмісцкім. Цяпер яны могуць прыцягваць людзей да крымінальнай адказнасці за распаўсюд матэрыялаў з каналу, піша выданне.

юл