Беларуская Служба

Дзе падзелася старая апазіцыя?

22.10.2020 13:25
У Беларусі трэці месяц працягваюцца грамадскія пратэсты, але на іх чале не відаць апазіцыйных партый ды структур.
Аўдыё
  • Пратэсты абыходзяцца без апазіцыі
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Сярод тых, хто заклікае да пратэстаў Тэлеграм-каналы ды Каардынацыйная рада на чале са Святланай Ціханоўскай. Пры гэтым на чале пратэстоўцаў не бачна калонаў прадстаўнікоў партыі БНФ, АГП ці Руху «За Свабоду». Здавалася б пасля дзесяцігоддзяў барацьбы вопытныя палітыкі павінны ачоліць пратэсты? Чаму так не дзеецца, мы пацікавіліся ў лідараў апазіцыйных структур.

З пратэстаў 1996-га году нарадзіўся моцны праваабарончы рух. З пратэстаў 2000 году паўстаў моладзевы рух «Зубр». Пратэсты 2006 года паўплывалі на стварэнне руху «За свабоду». Гэтая структура дала Беларусі двух кандыдатаў у прэзідэнты і сотні актывістаў, якія змагаліся за незалежнасць ды дэмакратыю ў краіне. Сёлета Рух кандыдата ў прэзідэнты не зарэгістраваў, у акцыях пратэсту ўдзельнічаюць індывідуальна сябры арганізацыі, кажа старшыня Руху Юры Губарэвіч, які зʼяўляецца чальцом Каардынацыйнай рады. Падобная сітуацыя склалася ў партыі БНФ, кажа старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Спецыфіка цяперашняй сітуацыі яшчэ ў тым, што любая партыя ці любыя арганізаваная структура, якая паспрабуе ўзначаліць пратэсты, можа хутка стаць ахвярай рэпрэсіяў з боку ўладаў. Таму ўдзел вопытных апазіцыянераў у пратэстах пакуль абмежаваны індывідуальным узроўнем. Ці толькі ў гэтым справа, мы спыталіся ў нашага аглядальніка Паўла Ўсава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл