Беларуская Служба

Беларускай апазіцыі патрэбны ценявы ўрад

23.10.2020 09:12
Апазіцыя ў дэмакратычных краінах вылучаецца тым, што мае сваё бачанне кіравання краінай і людзей, гатовых за гэта ўзяцца.
Аўдыё
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/EMIL HELMS Dostawca: PAP/EPA

Іх часта называюць ценявым урадам. На днях Каардынацыйная рада апазіцыі прадставіла эканамічную праграму для Беларусі. Ці гэта заяўка на фармаванне ценявога ўраду?

Каардынацыйная рада прапануе пакет рэформаў для Беларусі, каб аднавіць эканамічны рост пасля пераадолення палітычнага крызісу. Учора гэты пакет прадставіў беларускі эканаміст, віцэ-старшыня даследчага цэнтру CASE-Belarus Алесь Аляхновіч.

Апазіцыя прапануе для Беларусі засяродзіцца на развіцці сацыяльнай інфраструктуры, механізмаў мясцовага самакіравання, стварэння незалежнай судовай сістэмы, сыход ад ручнога кіравання ў бок да стварэння прывабнага бізнес-клімату і зразумелых правілаў, а таксама аднолькавых умоў для вядзення бізнесу, незалежна ад яго формы ўласнасці і галіны эканомікі.

Гэта гучыць як праграма дзейнасці ўраду. Ці Каардынацыйная рада мае ў планах стварэнне ценявога кабінета? Урад Ціханоўскай будзе не ценявым, а адразу дзейсным, распавяла прэсавая сакратарка Каардынацыйнай рады Ганна Красуліна.

Ці патрэбны апазіцыі ценявы кабінет? Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Паўла Ўсава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл