Беларуская Служба

Палітычны крызіс у Беларусі набірае абароты

26.10.2020 17:11
Беларуская апазіцыя высунула ўльтыматум Лукашэнку: зыход у адстаўку і новыя выбары.
Аўдыё
  • Эксперт пра падзеі ў Беларусі
  .  .
Пратэсты ў Беларусі. Ілюстрацыйны здымак.EPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Беларускі дыктатар зігнараваў гэтае патрабаванне. У адказ беларусы падтрымалі заклік апазіцыі. У нядзелю 25 кастрычніка на вуліцы гарадоў выйшлі сотні тысяч беларусаў. Панядзелак 26 кастрычніка пачаўся са спробаў зладзіць забастоўку на дзясятках розных прадпрыемстваў краіны. Палітычнае супрацьстаянне ў Беларусі пайшло на новы віток.

Прагназаванай шматлікімі экспертамі паразы ўльтыматуму Святланы Ціханоўскай не адбылося. Агульнанацыянальнай забастоўкі не пачалося, але на заклік страйкаваць адгукнулася даволі шмат прадпрыемстваў.

У першую чаргу гэта сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў, дзясяткі буйных, сярод якіх Мінскі электратэхнічны завод, «Гродна-Азот», МТЗ, «Атлант», МЗКЦ, МАЗ. Масава баставаць пачалі студэнты, асабліва ў Мінску.

Адказ уладаў прыбраў выключна сілавы характар. Каля буйных прадпрыемстваў прыгналі дзяжурыць аўтазакі, пачалі арыштоўваць рабочых. Вядома пра дзясяткі затрыманых студэнтаў.

Не працавалі шматлікія прыватныя ўстановы: кавярні, афлайн-крамы oz.by, «Стрымлайн» адмяніў заняткі. Страйк падтрымалі будаўнікі «Лазурыта». На вуліцы выйшлі медыкі мінскіх бальніц. Ультыматум спрацаваў каталізатарам далейшых пратэстаў у Беларусі, кажа палітолаг Андрэй Ляховіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл