Беларуская Служба

Беларускі бізнес гатоў пайсці на страты, каб сітуацыя змянілася

26.10.2020 16:30
У Беларусі пачалася нацыянальная забастоўка, да якой заклікае С. Ціханоўская і яе каманда.
Аўдыё
  , 25.10.2020
Пратэст у Мінску, 25.10.2020фота: PAP/EPA/STR

Беларусы не здаюцца. На мінскія вуліцы выйшла ў нядзелю звыш 100 тыс. чалавек, некаторыя крыніцы кажуць пра 200 тыс. Масавыя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў іншых гарадах Беларусі.

На працягу апошніх тыдняў усё больш палітычных аглядальнікаў пачалі казаць пра выгаранне партэстнага руху, але нядзельныя падзеі паказалі, што гэта не так. Акцыі пратэсту адбываюцца ў кожныя выходныя, але гэтая нядзеля была выключнай – апоўначы з нядзелі на панядзелак закончыўся тэрмін так званага народнага ўльтыматума, які Святлана Ціханоўская паставіла ўладам – Лукашэнка павінен падаць у адстаўку, з турмаў павінны выйсці ўсе палітвязні, а трэцяя ўмова – прызначэнне даты новых выбараў. Калі так не станецца – пагражала Ціханоўская – уся Беларусь затрымаецца.

Як і можна было спадзявацца, улады не выканалі патрабаванняў апазіцыі. Сілавікі паступалі з пратэстуючымі не менш брутальна, чым раней, затрымлівалі, збівалі дручкамі. Тым не менш, шмат людзей адгукнулася да зварот апазіцыі, і многія галіны ждыцця ў краіне затрымаліся, – адзначае прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.

- Вялікая колькасць ВНУ сёння не працуе, студэнты выйшлі на забастоўку. Яны выйшлі сёння ў цэнтр Мінска, да студэнтаў далучыліся супрацоўнікі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца непадалёк. Трэба сказаць, што малы і сярэдні бізнес вельмі актыўна падтрымлівае пратэст, многія рабочыя бастуюць на сваіх рабочых месцах, перамяшчаюцца ўнутры тэрыторыі, паколькі навонкі іх чакае АМАП ды іншыя сілавыя структуры. У Мінску сабраўся вялікі марш пенсіянераў, улады перакрываюць вуліцы. Так што мы бачым вялікую актыўнасць, вельмі добры знак ад прыватных кампаній, якія пазакрываліся. Гэта сведчыць аб тым, што яны гатовыя пайсці на страты, каб толькі сітуацыя змянілася і мы дасягнулі перамогі.

Актыўна ў дапамогу пратэстоўцам, якія намагаюцца дабіцца сумленных выбараў, уключыліся беларусы замежжа. Той, хто страціць працу, вучобу ў выніку сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі, можа разлічваць на дапамогу, у тым ліку фінансавую.

- Дыяспары вельмі сур’ёзна падключыліся, яны развярнулі шырокую акцыю «мы працум, каб вы страйкавалі». Яны збіраюць грошы ў фонд падтрымкі страйкоўцаў. Ёсць фонд bysol.org, туды можа пералічваць грошы для бастуючых, і таксама туды можна звяртацца па дапамогу.

Ультымату быў пастаўлены перш за ўсё дзеля таго, каб ён стаў рычагом уплыву на сілавікоў ды іншых прадстаўнікоў апарату рэжыму, якія павінны ў канцы канцоў вырашыць, па якім баку яны далей дзейнічаюць. Святлана Ціханоўская асабіста звярнулася надоечы да прадстаўнікоў сілавых структур з заклікам перахадзіць на бок пратэстоўцаў. Дарэчы, гэта ўжо не першы такі заклік, паколькі лідары пратэстнага руху разумеюць, што ўлада трымаецца выключна на сілавых структурах, і чым больш супрацоўнікаў міліцыі ці арміі адмовіцца выконваць загады збіваць і затрымліваць мірных пратэстуючых, тым хутчэй Лукашэнка згодзіцца пайсці на саступкі. Аднак, нават клаі хтосьці мяркуе, што праўда на баку пратэстоўцаў, яму не так лёгка прыняць рашэнне пра адстаўку. Людзі такім чынам страчваюць усё – грошы, абяцаныя кватэры, кар’еры, многія прымушўаны ўцякаць за мяжу, як былы следчы з Мінска Андрэй Астаповіч. Таму ствараюцца структуры, якія акажуць рэальную падтрымку такім людзям, – кажа Андрэй.

- Справа закранаецца, мы вырашаем гэтае пытанне. Мы сустракаліся са Святланай Ціханоўскай, размаўлялі аб стварэнні альтэрнатыўных міністэрстваў – Міністэрства сілавога блока, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства культуры, куды змогуць звяртацца людзі, якім прыйшлося з’ехаць з Беларусі. Такія ведамствы змогуць весці незалежную палітыку, распрацоўваць альтэрнатыўнае заканадаўства. Але, на маю думку, большасць тых людзей, якія бегаюць з дручкамі і збіваюць людзей, на столькі замбаваныя, што да іх не дагрукацца.

Да часткі, канешне, дагрукацца цяжка, а мо і немагчыма, але неабходна дзейнічаць далей, каб хаця б невялікую колькасць супрацоўнікаў сілавых структур перацягнуць на бок пратэстуючых, каб крануць сумленне, калі яно ў іх яшчэ засталося – лічыць Святлана Ціханоўская ды яе каманда. Дзеля гэтага ў нядзелю стартавалі два праекты – у супрацы з ІТ-сектарам распрацоўваюцца чарговыя сайты, на якіх можна будзе пазнаёміцца са сведчаннямі затрыманых, катаваных і бітых людзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. У сваю чаргу, у рамках міжнароднага праекту «Жнівень 2020» гісторыі гэтых людзей можна будзе прачытаць не толькі па-беларуску і па-расійску, але таксама на ангельскай мове.