Беларуская Служба

Літвой пакіруюць жанчыны

27.10.2020 15:34
Ці яны дамовяцца з беларускай лідаркай перамен?
Аўдыё
  • Эксперт пра выбары ў Літве і падтрымку беларускіх пратэстаў
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/Wojciech Pacewicz

У Літве прайшлі парламенцкія выбары. Перамогу на іх атрымала апазіцыя, што азначае, што ў краіны будзе новы ўрад. Папярэднікі вызначаліся тым, што вельмі моцна падтрымалі беларускі народ і апазіцыю ў змаганні за дэмакратызацыю Беларусі. Ці новае кіраўніцтва ўтрымае дадзены курс?

Нядзельныя літоўскія выбары завяршыліся перамогай хрысціянскіх дэмакратаў з партыі «Хаўрус Айчыны», якая набрала 50 месцаў са 141 у новым Сэймасе. Кіроўная партыя Хаўрус сялян і зялёных атрымала 32 месцы, што не дазваляе ёй захаваць уладу ў Літве.

Па 13 мандатаў здабылі Сацыял-дэмакратычная партыя ды Ліберальны рух Літвы. Яшчэ адна ліберальная партыя Свабоды атрымала 10 мандатаў. 10 месцаў у новым парламенце здабылі папулісты з партыі Працы.

Гэта азначае, што ніводная з партый не мае самастойнай большасці. Гэта азначае, што пераможцам давядзецца дамаўляцца, каб стварыць кааліцыйны ўрад.

На дадзены момант вымалёўваецца патэнцыйная правацэнтрысцкая кааліцыя паміж трыма партыямі – хрысціянскія дэмакраты – «Хаўрус Айчыны», Ліберальны рух Літвы і Партыя Свабоды. Разам яны маюць 74 месцы ў парламенце, што дае ім большасць.

Чаго чакаць ад новай кааліцыі ў адносінах да Беларусі? Што цікава, да перамогі згаданыя тры партыі прывялі жанчыны. Ці яны паразумеюцца з лідаркай беларускіх пратэстаў Святланай Ціханоўскай. Пра гэта мы запыталіся ў палітолага з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні Уладзіслава Гарбацкага.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыяфайл