Беларуская Служба

Беларусаў, якія бастуюць, звальняюць з працы

28.10.2020 10:45
У акцыях салідарнасці са страйкоўцамі актыўна ўдзельнічаюць настаўнікі, выкладчыкі і студэнты дзяржаўных універсітэтаў.
  .
Пратэсты ў Беларусі.PAP/EPA/STR

Размовы з кіраўніцтвам, звальненнi, адлічэннi са спіса студэнтаў альбо арышт, - так рэжым Аляксандра Лукашэнкі рэагуе на страйкі, піша Вікторыя Беляшын у выданні Gazeta Wyborcza.

Беларусы пачалі забастоўкі ў панядзелак у адказ на заклік Святланы Ціханоўскай. Экс-кандыдатка ў прэзідэнты дала дыктатару час на сыход. Адказам на ігнараванне „народнага ўльтыматуму” з’яўляюцца стачкі на беларускіх заводах.

У аўторак раніцай кіраўніцтва дзяржаўнага нафтагазаздабыўнога прадпрыемства „Беларуснафта”, звольніла шасцярых работнікаў, якія напярэдадні, запісалі кароткае відэа з паясненнем, чаму яны падтрымліваюць апазіцыю. За свае палітычныя погляды людзей пачалі звальняць таксама з іншых беларускіх прадпрыемстваў.

У аўторак па гэтай справе выказалася Святлана Ціханоўская.  „Мы ведаем, што на гэты момант работнікі заводаў і кампаній выступаюць супраць сістэмы, сілавікоў і рэпрэсіўных загадаў кіраўніцтва. Рабочых запалохаюць, а аказваны на іх ціск каласальны. Ім зараз патрэбна наша велізарная падтрымка”, - заклікала Ціханоўская.

У акцыях пратэсту і салідарнасці са страйкоўцамі актыўна ўдзельнічаюць таксама настаўнікі, выкладчыкі і студэнты дзяржаўных універсітэтаў. Дарэчы актыўнасць гэтых апошніх ужо даўжэйшы час прыцягвае ўвагу беларускай улады.

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў, што тыя, хто парушае правілы, ня маюць права быць студэнтамі. „Калі ласка, адпраўце такіх людзей у войска альбо на вуліцы”, - загадаў кіраўнік Беларусі.
Нягледзячы на ўзмацненне рэпрэсій супраць забастоўшчыкаў, беларусы працягваюць выходзіць на вуліцы. У Мінску, Баранавічах, Віцебску і іншых гарадах грамадзяне ствараюць ланцугі салідарнасці. У аўторак у беларускай сталіцы падчас фарміравання такога ланцуга на праспекце Дзяржынскага затрымалі каля дзясятка медыкаў. Іх адпусцілі толькі пасля некалькіх гадзін.

На тэму сітуацыі ў Беларусі  выказаўся таксама міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Паводле палітыка, летам Захад рабіў спробу змяніць уладу ў Беларусі, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

аз