Беларуская Служба

Як дзейнічае кітайская выведка?

29.11.2020 14:16
"Кітайская выведка – гэта шэраг спецыяльна створаных афіцыйных і сакрэтных устаноў".
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/joffi

На сайце Польскага радыё 24 змешчаны вялікі артыкул аб тым, як дзейнічае кітайская выведка.
Звычайна, пра яе не шмат інфармацыі з'яўляецца ў публічнай прасторы – хаця яна працуе практычна ўсюды і ў буйных маштабах па ўсім свеце, у тым ліку і ў Польшчы.

- Кітайская выведка – гэта шэраг спецыяльна створаных афіцыйных і сакрэтных устаноў, – распавядае парталу PolskieRadio24.pl Міхал Богуш з Цэнтра ўсходніх даследаванняў. – Усё кантралюецца Камуністычнай партыяй Кітая. У нашым рэгіёне яе дзейнасць вельмі бачная, хаця пра гэта гавораць не так шмат. Падобна пыласосу, кітайская выведка збірае ўсе дадзеныя, якія яна можа выкарыстаць для атрымання эканамічнай выгады, аказання палітычнага ўплыву альбо дэзынфармацыі грамадства. Нядаўна была выяўленая база дадзеных, у якой знаходзіліся дадзеныя пра семʼі і дзяцей польскіх палітыкаў і бізнесменаў. Кітай таксама клапоціцца пра тое, каб блакаваць нязручныя для яго тэмы ў СМІ і ва ўніверсітэтах. Прамысловы шпіянаж таксама квітнее, і большасць заходніх кампаній, якія сталі яго ахвярамі, нават не прызнаюць гэтага, баючыся страціць рэпутацыю, – распавядае парталу PolskieRadio24.pl Міхал Богуш з Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Кітайская выведка масава займаецца крадзяжом тэхналогіі. У апошні час асаблівую цікавасць выклікаюць 5G і новыя тэхналогіі.

Якія яшчэ сектары ключавыя для выведкі Кітая? – Транспарт, інфраструктура, штучны розум, розныя тэхналагічныя рашэнні, паўправаднікі. Падчас пандэміі таксама даследаванні фармацэўтычнай прамысловасці і вакцыны. Акрамя таго, гэта квантавыя тэхналогіі, касмічная прамысловасць, стварэнне новых матэрыялаў. Акрамя таго, традыцыйна ваенныя тэхналогіі і ваенная прамысловасць, сувязь, метады расшыфроўкі, і гэтак далей, – чытаем на партале PolskieRadio24.pl

яс