Беларуская Служба

Каля Консульства Беларусі ў Беластоку прайшла варта салідарнасці

02.12.2020 12:48
Пікетоўцы трымалі плакаты з прозвішчамі незалежных журналістаў, якія ў Беларусі трапілі за краты.
Аўдыё
  • Ініцыятар акцыі Дзяніс Бондараў падкрэслівае, што фокус на журналістаў, абраны як прыклад пераследу па прафесійнай прыкмеце прыкмеце, бо цяпер у беларускую турму можа трапіць кожны. З удзельнікамі пікету гутарыў Яраслаў Іванюк.
Нацыянальныя колеры Беларусіфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Увесь дзень з 11-ай па 17-ю гадзіну кожныя 20 хвілін перад Генеральным Консульствам Беларусі ў Беластоку адбывалася чаравання на «Варце салідарнасці». Пікетоўцы трымалі плакаты з прозвішчамі незалежных журналістаў, якія ў Беларусі трапілі за краты. Усе падкрэслівалі, што гэта мужныя людзі, дзякуючы якім беларусы ведаюць праўду пра тое што адбываецца ў іхнай краіне.

Ініцыятар акцыі Дзяніс Бондараў падкрэслівае, што фокус на журналістаў, абраны як прыклад пераследу па прафесійнай прыкмеце прыкмеце, бо цяпер у беларускую турму можа трапіць кожны. Аднак удзельнікі пікету звярталі ўвагу на тое, што менавіта журналісты трапляюць пад асаблівы ціск з боку ўладаў.

У пікеце каля Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку прыняло больш за дзясятак чалавек.

З удзельнікамі пікету гутарыў Яраслаў Іванюк.