Беларуская Служба

Праваабаронцы кажуць пра беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў Беларусі

14.01.2021 13:25
Ужо 6 месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году Беларусі не сціхаюць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і грамадзян.
Аўдыё
  • Праваабаронцы пра рэпрэсіі ў Беларусі
      .
Тэрор уладаў супраць мірных грамадзян у Беларусі. Ілюстрацыйны здымакScreen z Youtube/Human Rights Watch

Тэрор, які развязалі ўлады, мае шырокамаштабны ды жорсткі характар. Праваабаронцы не паспяваюць манітараваць усе выпадкі пераследу.

На днях міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала свой Сусветны даклад пра стан правоў чалавека ў свеце ў 2021 годзе. У дакуменце гаворыцца, што летась беларускія ўлады пабілі ўласны рэкорд жорсткасці і рэпрэсій. Яны не спыняліся ні перад чым у сваім імкненні задушыць пратэсы ва ўсіх пластах грамадства. Сёння праваабарончы цэнтр “Вясна” заявіў, што да 183 трох чалавек павялічылася колькасць палітзняволеных у Беларусі.

Апошнімі палітвязнямі прызнаныя пяць фігурантаў "справы Прэс-клуба". Гэта Юлія Слуцкая, Сяргей Альшэўскі, Ксенія Луцкіна, Ала Шарко і Пётр Слуцкі. Агулам праз арышты ды штрафы прайшлі больш за 30 тысяч чалавек у мінулым годзе. У студзені тэндэнцыі да паляпшэння не назіраецца, гаворыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл