Беларуская Служба

Пасля імпічменту Трамп заклікае да спакою, а Байдэн непакоіцца, якім будзе пачатак ягонага тэрміна

14.01.2021 15:16
Дональд Трамп стаў першым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, у дачыненні да якога двойчы распачыналі працэс імпічменту.
Дональд Трамп PAP/EPA/Chris Kleponis / POOL

Пасля імпічменту Трамп заклікае да спакою, а Байдэн непакоіцца, якім будзе пачатак ягонага тэрміна, піша Gazeta Wyborcza.

У сераду ўвечары амерыканцы, якія глядзелі трансляцыю з Палаты прадстаўнікоў, якая ахоўваецца Нацыянальнай гвардыяй, сталі сведкамі гістарычнага моманту: Дональд Трамп стаў першым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, у дачыненні да якога двойчы распачыналі працэс імпічменту.

Дональд Трамп адрэагаваў цалкам не ў сваім стылі. «Ніколі няма апраўдання для гвалту, няма апраўданняў, няма выключэнняў», – сказаў Трамп, хаця сам перад нападам казаў натоўпу, што яны павінны «праявіць сілу». Ён не згадваў імпічменту.

Абраны прэзідэнт Джо Байдэн выступіў з заявай толькі праз некалькі гадзін пасля галасавання, каб паказаць, што ён сапраўды сачыў за падзеямі на Капітолію, але мае іншыя прыярытэты.

Ён нагадаў, што краіне давялося сутыкнуцца з пандэміяй каранавіруса і эканамічнымі праблемамі. Байдэн хацеў бы, каб Сенат, які выступае ў якасці суда ў працэсе імпічменту, толькі частку дня прысвячаў суду над Трампам, а астатні час ухваляў яго прызначэнні і праводзіў рэформы. Ён не хавае, што ў першыя месяцы свайго кіравання самым важным для яго будзе барацьба з пандэміяй.

ав