Беларуская Служба

Якой будзе палітыка новага амерыканскага прэзідэнта ў адносінах краін Усходняй Еўропы?

20.01.2021 12:57
Прэзідэнт Байдэн хоча, каб у яго акружэнні было шмат людзей, якія добра ведаюць Расію ды Украіну.
   .
Падрыхтоўка да інаўгурацыі Д. Байдэнафота: PAP/EPA/CAROLINE BREHMAN / POOL

20 студзеня ўступае на сваю пасаду новы прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн (Joseph Robinette «Joe» Biden, Jr.). Яго стыль кіравання дзяржавай будзе адрознівацца ад стылю Дональда Трампа. Польскія сродкі масавай інфармацыі цікавяцца, між іншым, стаўленнем новай амерыканскай адміністрацыі да краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Прэзідэнт Байдэн хоча, каб у яго акружэнні было шмат людзей, якія добра ведаюць Расію ды Украіну – піша выданне Dziennik Gazeta Prawna. Тым не менш, ЗША пад кіраваннем Байдэна не будуць прысвячаць большай увагі Расіі, чым Кітаю, які амерыканцы лічаць самай сур’ёзнай пагрозай для ЗША, іх бяспекі ды статусу адзінай супердзяржавы. Аднак аналіз кадравых рашэнняў 46-га прэзідэнта ЗША дазваляе аптымістычна ставіцца да пытання: сярод прызначаных на высокія пасады асоб шмат людзей, якія дасканала разбіраюцца ў Расіі, але пры гэтым у іх няма ілюзій наконт сістэмы, будаванай Уладзімірам Пуціным. «Я лічу Расію праціўнікам», – казаў Байдэн падчас выбарчай кампаніі ў верасні мінулага года.

Антоні Блінкен (Antony Blinken), якому новы прэзідэнт даручыў займацца дыпламатыяй, гэта хутчэй спецыяліст па Блізкім Усходзе. У адміністрацыі Барака Абамы ён быў адным з аўтараў палітыкі ў адносінах Емену, Лівіі і Сірыі. Тым не менш, будучы дарадчыкам па нацыянальнай бяспецы, ён адыгрываў важную ролю падчас выпрацоўвання рэакцыі ЗША на анексію Крыму Расіяй, якую пазней крытыкавалі за празмерную мяккасць. Вашынгтон націскаў тады на ўкраінцаў, каб яны, не дай Божа, не карысталіся агнястрэльнай зброяй супраць расіян, што прыйшлі адабраць у іх паўвостраў.

нг