Беларуская Служба

«Святлана Ціханоўская хоча вярнуцца ў Беларусь»

20.01.2021 13:30
Ціханоўская заклікала міжнародныя інстытуцыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідэраў дэмакратычных сілаў.
Аўдыё
  • Ганна Красуліна: Святлана Ціханоўская хоча вярнуцца ў Беларусь, як мага хутка,
Святлана Сіханоўскаяhttps://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/ff4f6f8cb24bd10.html

Святлана Ціханоўская падчас нядаўняй онлайн-сустрэчу з пасламі АБСЕ прапанавала гэтай арганізацыі ўзяць на сябе правядзенне дыялогу па рашэнні крызісу ў Беларусі. Пачаць з экспертнага круглага стала з удзелам ЕЗ, дэмакратычных сіл Беларусі, Каардынацыйнага савета і прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. А таксама Ціханоўская заклікала міжнародныя інстытуцыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідараў дэмакратычных сілаў. Апошнім часам пытанне пра вяртанне лідаркі беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусь да людзей, якія на радзіме адстойваюць свае права на сапраўдныя і справядлівыя выбары, вяртаецца на форум дыскусіі. Атмасферу падагравае таксама вяртанне Аляксея Навальнага ў Расію.

«Святлана Ціханоўская хоча вярнуцца ў Беларусь, як мага хутка, яна хоча знаходзіцца бліжэй да свайго мужа, хоча знаходзіцца ў сваёй краіне, дома. Аднак у цяперашняй сітуацыі гэта немагчыма», – кажа Ганна Красуліна з віленскага офіса Святланы Ціханоўскай.

-Цяпер гэта насамрэч небяспечна, таму што супраць яе заведзена некалькі крымінальных справаў і яна аб'яўлена ў крымінальны вышук на тэрыторыі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. На жаль, цяпер яна вярнуцца не можа. Ніхто не дае гарантыяў, што вярнуўшыся яна застанецца на свабодзе. Яна не можа сабе гэта дазволіць, таму што яе муж знаходзіцца за кратам, у яе двое маленькіх дзетак – 10 і 5 гадоў. Яна не можа пакінуць іх без апекі бацькоў. У сувязі з гэтым, яна кажа, што хоча вярнуцца, але ёй неабходныя гарантыі, што яна застанецца на свабодзе.

Улічваючы ўмовы, якія склаліся ў Беларусі, захады, якія прымаюць еўрапейскія краіны на карысць дэмакратычнай Беларусі, які прагноз развіцця сітуацыі ў Беларусі? Калі могуць узнікнуць умовы для вяртання беларусаў у тым ліку і Ціханоўскай на Радзіму. Актуальна бачна, што рэжым Лукашэнкі ніякім чынам не гатовы і нават не думае саступаць. Перамовы ні разу не раpглядаліся Лукашэнкам.

- Тое, што адбываецца ў краіне зараз, гэта прававы дэфолт і тэрарызм. Пастаянна працягваюцца тэрарыстычныя атакі на грамадства. Так званыя сілавыя структуры і ўвесь сілавы апарат, па сутнасці, перамяніўся ў рэпрэсіўны і тэрарыстычны. Яны пастаянна не выконваюць законаў, пастаянна здзяйсняюць акты насілля ў дачыненні да ўсяго грамадства і паасобных грамадзян. У гэтай сітуацыі Святлана Ціханоўская вярнуцца не можа. Ніхто ў Рэспубліцы Беларусь не можа ёй даць гарантыі бяспекі. Гэта азначае, што яна зможа вярнуцца толькі пасля таго, як дыктатар будзе нейтралізаваны: або пакіне краіну, або будзе арыштаваны.

Некаторыя кажуць, што ўсе козыры, усе карты ў руках Лукашэнкі?

-Нічога падобнага. Ніякіх карт у яго няма. Ён жа выкарыстоўвае тэрарызм. Гэта яго апошняя зброя – запалохаць грамадства. У яго няма рэсурсаў. Рэсурсаў становіцца ўсё меней і меней. Зараз у дзяржаўным бюджэце пятая частка страчана. Цяпер назіраецца яшчэ меншы паток паступленняў у бюджэт і ён няспынна падае. Недзе праз год рэжым застанецца зусім без рэсурсаў. Ніхто не будзе на гэта чакаць з апошніх удзельнікаў падзей, акрамя самога дыктатара. Ён абапіраецца на сваё бліжэйшае атачэнне і рэпрэсіўныя органы. А іх трэба ўтрымліваць, яны патрабуюць грошай. Гэтак званыя «кашалькі» Лукашэнкі яны бачаць, што іх уласныя кішэні пусцеюць, і яны не будуць чакаць, пакуль усё ўпадзе да поўнага нуля. Яны хутка заявяць дыктатару, што гэта іх не задавальняе. Таксама як Крэмль: спачатку быў на баку Лукашэнкі і памагаў яму, але цяпер, калі паўстала пытанне тэрарызму, што Лукашэнка абапіраецца на тэрарыстычныя арганізацыі, тэрарызм ажыццяўляецца на дзяржаўным узроўні. – гэта азначае, што і Расія хутка не зможа памагаць яму, таму што памагаць тэрарыстычным арганізацыям вельмі нявыгадна і нясе ўласныя страты. Ніякіх карт у Лукашэнкі няма. Якраз у гэтым уся праблема, што ў яго нічога не засталося. Нават няма куды збягаць, дзе схавацца. І менавіта таму развернуты такі тэрор у краіне. Гэта яго апошняя спроба выжыць.

А ці вядуцца дыпламатычныя захады схіліць да супрацы, да перамоваў блізкіх супрацоўнікаў Лукашэнкі, каб з імі весці перамовы, напрыклад з Уладзімірам Макеем?

- З самага пачатку нашага дыялога мы ўвесь час гаварылі аб гэтым, аб тым што мы чакаем рэакцыі не толькі ад Лукашэнкі, а ад тых людзей, якія маюць адэкватнае ўяўленне аб рэчаіснасці і дастатковыя волевыяўленчыя каштоўнасці, каб гэта зрабіць. Такія людзі не знайшліся ў атачэнні Лукашэнкі. Там доўга быў адмоўны адбор. Ён заўсёды выбіраў людзей па прынцыпе асабістай адданасці і пажадана невысокага інтэлекту, ён арганічна не выносіць разумных людзей – так кажуць людзі, якія ведаюць яго здаўна. Таму вакол яго аказаліся людзі, прозвішчы якіх, на самой справе мы не ведаем. Вось Макея вы згадалі. Макей працаваў на міжнародным накірунку, яго паказвалі па тэлебачанні, мы яго ведаем. Але рэальна атачэнне Лукашэнкі, на жаль, не адзначаецца рысамі, неабходнымі для таго, каб выступіць супраць. Так, скажам, у іх не хапае пораху ў парахаўніцах.

Са сказанага вамі, вынікае, што ў Беларусі адзіны шлях да перамен толькі і выключна рэвалюцыя.

- Гэта і адбываецца. Калі вы думаеце, што гэта наперадзе, то не – гэта ўжо ў працэсе. Людзі выступілі супраць і працягваюць заставацца на гэтай пазіцыі. Народ у пераважнай часткі на такой пазіцыі, што больш з дыктатурай яны жыць ня хочуць. З тэрарыстамі, наёмнікамі дыктатара, якія прыкідваюцца сілавымі структурамі і дапамагаюць яму трымаць уладу, таксама народ ня хоча мець нічога агульнага. Ужо цяпер праходзіць пастаянны ціск на рэжым. І дастаткова хутка ў дыктатара закончацца рэсурсы і ім прыйдзецца пакінуць краіну. Я не ведаю, колькі ён здолее вывезці ў сваім славутым самалёце. Але яму няма куды збягаць – бо калі б у яго было куды, то ён, хутчэй за ўсё, ужо бы зʼехаў. Але ён ведае, што нідзе не будзе сябе адчуваць у бяспецы пасля таго, што ён натварыў. І гэта праблема, бо ён будзе заставацца пакуль ягоныя «кашалькі», застаўшыся без капейкі, не абʼяднаюцца і не здадуць яго. Я думаю, што гэта адбудзецца. Іншая справа, што яны будуць дзейнічаць скрыта – без прозвішча, без твару. Усё закончыцца крайне непрыгожа. Лукашэнка ўсю дарогу ішоў, каб бясслаўна закончыць сваё жыццё і ён дайшоў да апагея ў гэтым.

Гэтак мяркуе Ганна Красуліна з віленскага офіса Святланы Ціханоўскай. Красуліна лічыць, што цяпер Ціханоўская ня можа вяртацца ў Беларусь, таму што няма гарантый яе бяспекі. Гэта стане магчыма, калі Лукашэнка будзе нейтралізаваны.

Гутарыла Яланта Смялоўская