Беларуская Служба

ЗША могуць паспрыяць захаванню суверэнітэту Беларусі

21.01.2021 15:45
Эксперт прагназуе, якой будзе палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі ды Усходняй Еўропы.
Аўдыё
  • Змена прэзідэнтаў ЗША не азначае радыкальнай змены стратэгічнага бачання, - эксперт.
 , 46
Джо Байдэн, 46 прэзідэнт ЗШАPAP/EPA/Doug Mills / POOL

Джо Байдэн стаў новым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Падчас перадвыбарачнай кампаніі ў якасці кандыдата Байдэн выказваўся ў падтрымку беларускага народу, казаў пра спрыянне пераўтварэнням ва Украіне ды пра важнасць гарантый бяспекі з боку ЗША для Ўсходняй Еўропы. Як новая адміністрацыя будзе ставіцца да нашага рэгіёну?

Сёння святкуем трыўмф не кандыдата, а ідэі дэмакратыі. Мы ведаем, што дэмакратыя каштоўная і далікатная, так пачаў сваю прамову Джо Байдэн пасля прысягі ў якасці 46-га прэзідэнта ЗША.

- Сёння, у гэты студзеньскі дзень, уся мая душа імкнецца забяспечыць адзінства Амерыкі і яе народа. Я прашу кожнага амерыканца далучыцца да мяне. Дазвольце нам аб'яднацца ў барацьбе з такімі ворагамі, як лютасць, крыўда і нянавісць. Іх шмат: беззаконне, гвалт, хваробы, бяздомнасць і пачуццё безнадзейнасці.

З надзеяй на новага амерыканскага прэзідэнта глядзяць не толькі ў ЗША. Эксперты ды палітыка ва Ўсходняй Еўропе задацца пытаннем, што чакаць ад новага амерыканскага прэзідэнта. Пра гэта мы спыталіся ў палітолага з Цэнтру Астрагорскага Сяргея Богдана.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл