Беларуская Служба

Ці стане Беларусь прыкладам для Расіі?

21.01.2021 16:11
Перамены патрэбныя і ў сучаснай Расіі ды Беларусі. У Расіі яшчэ не саспелі, у Беларусі ўжо пераспелі. Эксперты тлумачаць прычыны такой сітуацыі.
Аўдыё
  • Беларусь і Расія на парозе перамен
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

Падзеі ў Беларусі ў суседніх краінах выклікаюць увагу, але стаўленне да іх рознае. У Польшчы, Літве, Латвіі ды Украіне, грамадства вы ўрады падтрымліваюць беларускі народ у памкненні да законнасці, свабоды і дэмакратыі. У Расіі іншае стаўленне. Расійскія ўлады падтрымалі Лукашэнку, а пратэсты назвалі інспіраваным звонку ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы. Што тычыцца расійскага грамадства, тут дзве траціны лічаць, што беларускія пратэсты – гэта «правакацыя з-за межы». Кожны другі расіянін не асуджаў жорсткасць сілавікоў.

Тым не менш, беларуская тэма з'яўляецца ў СМІ даволі рэгулярна. На днях на Youtube-канале Эльвіры Віхаравай прайшла дыскусія на тэму падзей і Беларусі з удзелам гісторыка ды лідара апазіцыйнага руху «Перамен» Валерыя Салаўя ды беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Беларускія пратэсты выклікалі паводзіны ўладаў, а таксама празмерны гвалт.

- У нас пачалося з адчаю, калі людзі ўбачылі, што ўлады не збіраюцца ісці на перамовы, на саступкі, якія прывялі б да залагоджвання сітуацыі. Па-другое, паўплываў велізарны ўзровень гвалту, калі тысячы чалавек былі збітыя, трапілі ў шпіталі. Гэта зусім інакш паўплывала на грамадства, чым спадзяваліся ўлады. Яны працавалі па шаблону папярэдніх выбараў 2006-2010 гадоў. Тады ў першы дзень разганяліся велізарныя дэманстрацыі, заводзіліся крымінальныя справы і пратэсту сціхалі. Цяпер гвалт абурыў, людзі перасталі баяцца ды выйшлі супраць тэрору.

У Беларусі людзі зразумелі, што далей будзе яшчэ горш. Гэта можа стаць прыкладам для расіян, зазначыў Валеры Салавей.

- Перамены патрэбныя і ў сучаснай Расіі ды Беларусі. Яны не проста саспелі, яны ўжо пераспелі. Іншая справа, што гэтае меркаванне не падзяляецца большасцю. Яны сумняваюцца ў неабходнасці перамен. Людзі ў нашай краіне ведаюць, што можа быць горш. Тут можна доўгі час прадаваць стабільнасць і палохаць, што будзе горш. Пачнецца грамадзянская вайна, будзе як ва Украіне. Аўтарытарныя рэжымы Пуціна ды Лукашэнкі доўга карысталіся гэтымі настроямі. У Беларусі настаў момант, калі людзі зразумелі, што ім няма чаго губляць. Гэта набліжаецца і ў Расіі.

У Беларусі так было дзесяць год таму. Цяпер вырасла новае пакаленне, якое выбірае свабоду, а не толькі стабільнасць, зазначыў Алесь Бяляцкі.

- У Беларусі цяпер сапраўды большасць людзей за перамены. Нешта падобнае было пры канцы 1980-ых гадоў, тады таксама грамадства патрабавала перамен. Цяпер мы нечакана ўбачылі, што прыйшло новае пакаленне, электарат Лукашэнкі знік. Большасць за перамены. Гэта рэвалюцыйная сітуацыя. У траўні 2020 года ніхто не мог уявіць, што так будзе. Перамен цяпер патрабуюць моладзь, пенсіянеры, рабочыя. Да іх далучыліся камп'ютаршчыкі, лекары. Былі велізарныя страйкі. У Беларусі апазіцыя перастала быць у меншасці, цяпер нашы лозунгі паўтараюць мільёны людзей. Таму сітуацыя мне нагадвае Польшчу часоў «Салідарнасці» 1980-81 гг., калі палякі першымі з лагера сацыялістычных краін запатрабавалі сур'ёзных перамен.

Поспех мірнай рэвалюцыі ў Беларусі паўплывае на настроі расіян=. Калі Лукашэнка зможа захаваць уладу, гэта будзе таксама сігналам і для Расіі, што не варта пачынаць

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч