Беларуская Служба

У Беларусі вырашаюць, на якую дату прызначыць Дзень адзінства

27.02.2021 17:01
Гэтую ды іншыя тэмы закранае ў аглядзе падзей тыдня наш каментатар.
Аўдыё
  • Падзеі ў Беларусі каментуе У. Падгол
Уладзімір Падголradyjo.net

На сайце ўрада РБ БЕЛТА з’явілася апытанне:

У якой з дзён, на ваш погляд, павінна быць заснаванае дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства?

-17 верасня. У гэты дзень у 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, у выніку якога адбылося аб'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

-14 лістапада. У гэты дзень у 1939 годзе на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў падпісаны закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Але ж вядома, што 17 верасня 1939 гітлераўскія войскі захапілі ў Польшчы Брэст паводле пакту Молатава-Рыбентропа і праз некалькі дзён перадалі яго савецкім войскам. Камандзіры правялі сумесны парад гітлераўскіх войскаў (Гудэрыян) і савецкіх (Крывашэін).

Такім чынам беларусам прапануюць дзень адзінства са Сталіным і Гітлерам.

Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у Сочы і сказаў яму, што 7 дарожных мапаў не гатовы.

Міністр МЗС Макей у ААН бэсціў палітычных лідараў Захаду за санкцыі, а ягоны прэс-сакратар палохаў амбасадараў за тое, што ходзяць па судах. У.Макей: «Няма прычын для ўвагі да Беларусі па правах чалавека, а беларускія гарады – адны з самых бяспечных у свеце».

Пасля вяртання ў Мінск дыктатар у Мінску зладзіў сустрэчу з дзяржсакратаром Рады бяспекі.

25 лютага Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам.

Сярод іншага Лукашэнка сказаў, што рыхтуецца да вельмі няпростага году і абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. Акрамя ківання на сілы ўнутры і звонку краіны, якія нібыта хочуць разгойдаць Беларусь, Лукашэнка прызнаў, што «ёсць нейкае недастатковае разуменне» і ў грамадстве.

«Мы ніколі не хавалі гэта. Я ўвесь час пра гэта гаварыў. Вельмі будзе няпросты год».

«І ня толькі таму, што ёсць нейкае недастатковае разуменне ў грамадстве працэсаў развіцця Беларусі, жаданне дэстабілізаваць становішча ў Беларусі некаторых унутраных сілаў і асабліва вонкавых. Не было б вонкавых сілаў, не было б гэтага ціску. Прытым па ўсіх кірунках».

Уладзімір Падгол