Беларуская Служба

Польскі ўрад не плануе купляць расійскую вакцыну Sputnik V

05.03.2021 16:41
Еўрапейскае агенцтва лекаў пачынае аналізы расійскай вакцыны, але Польшча ўжо адмовілася ад паставак.
    .
Поставка российской вакцины в Аргентину.Фото: wikipedia.org/By Casa Rosada (Argentina Presidency of the Nation), CC BY 2.5 ar, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=98202927

У Еўразвязе распачаўся працэс ацэнкі расійскай вакцыны Sputnik V. Нягледзячы на тое, што яна цешыцца ўсё большым адабрэннем у еўрапейскім грамадстве і палітычных сферах, Польшча не збіраецца вакцынаваць сваіх грамадзян гэтым прэпаратам – чытаем у газеце Rzeczpospolita. Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык заявіў, што замест расійскай вакцыны, разглядаецца магчымасць закупкі кітайскага прэпарату. Такія словы чыноўніка выклікалі хвалю крытыкі сярод адмыслоўцаў. Доктар Павел Гжэсёўскі з Галоўнай рады лекараў Польшчы заявіў, што рашэнне аб адмове прыняцця расійскай вакцыны, нават калі яна будзе адобрана Еўрапейскім агенцтвам лекаў, вынікае з іншых, не медычных прычынаў.

У сваю чаргу доктар Гжэгах Цэсак з Інстытуту рэгістрацыі медычных прадуктаў папярэджвае, што працэс адабрэння Sputnik V толькі распачаўся і нягледзячы на добрыя вынікі ў аналізах, ёсць і сумневы. Для канчатковага адабрэння будзе патрэбны час на высвятленне пытанняў якасці вытворчасці расійскага прэпарату.

Адначасова расійская вакцына стала прадметам дыпламатычнага скандалу паміж Славаччынай і Украінай. Славацкі прэм’ер-міністр Ігар Матовіч у адным з інтэрв’ю пажартаваў, што ўзамен за вакцыну абяцаў Расіі Закарпацце, якое да вайны было часткай Чэхаславаччына, а зараз уваходзіць у склад Украіны. Гэты «жарт» выклікаў рэакцыю Кіева і ў выніку міністр замежных справаў Славаччыны папрасіў прабачэння за словы свайго кіраўніка. Ва Украіне Sputnik V не дапускаецца да ўжывання. Паводле ўкраінскіх уладаў, расійская вакцыны гэта прадмет гібрыднай вайны, якую Расія вядзе працягвае весці супраць украінцаў. Ва Украіне працэс вакцынацыі прэпаратам AstraZeneca распачаўся на мінулым тыдні, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев