Беларуская Служба

Большасць беларусаў за новыя выбары

14.06.2021 23:12
Пры гэтым грамадства не гатовае да далейшых пратэстаў ды не вераць у тое, што Лукашэнка сыдзе з пасады пад ціскам грамадства.
Аўдыё
  • Вынікі даследавання на тэму таго, як ставяцца беларусы да палітычнага крызісу
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA

Гэта вынікае з новага апытання Chatham House, вынікі якога прадставіў дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Рыгор Астапеня.

На анлайн платформе прэс-клуба адбылася прэзентацыя вынікаў сацыялагічнага даследавання «Беларускай ініцыятывы» Chatham House. Апытанне тычылася таго што беларусы думаюць пра палітычны крызіс, якім інстытутах давяраюць і за каго гатовыя галасаваць, як ставяцца да Расіі і Захаду і якім бачаць будучыню Беларусі.

З агучаных дадзеных вынікае, што 72% беларусаў выступаюць за расследаванне міліцэйскага гвалту, 90% лічаць абвінавачванні супраць Бабарыка сфальсіфікаванымі, 64% - за новыя выбары, 60% лічаць, што сітуацыя пагоршыцца, абсалютная меншасць хоча інтэгравацца з расіяй. Гаворыць палітолаг дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня.

- У Беларусі цяпер усе ведаюць Лукашэнку, а потым ідуць людзі, якія прадстаўляюць пратэст. Гэта Віктар Бабрыка, Святлана Ціханоўская, Валеры Цапкала ды Павал Латушка. Хто з гэтых людзей варты таго, каб стаць прэзідэнтам? Першае месца займае Віктар Бабарыка і толькі потым Лукашэнка. Пры гэтым электарат Лукашэнкі гэта 23-25%, ён вельмі кансалідаваны. Дэмакратычны электарат больш падзелены, пры наяўнасці выбару людзі абіраюць розных кандыдатаў. У прыхільнікаў улады толькі адзін кандыдат – Лукашэнка.

За каго беларусы не гатовы цяпер галасаваць?

- Гэта так званы антырэйтынг. Мы бачым, што Лукашэнка мае велізарны антырэйтынг. Дарэчы, як і іншыя чыноўнікі. Што цікава ён фармуецца за кошт людзей апазіцыйных уладам, бо яны ведаюць гэтых чыноўнікаў. Прыхільнікі Лукашэнкі іх не ведаюць, толькі яго. Сярод дэмакратаў у Віктара Бабрыка малы антырэйтынг. Меншы толькі ў Максіма Знака, але гэта звязана з яго малой распазнавальнасцю. Людзі яго не ведаюць.

Наступнае пытанне, якае задавалася, каму з палітыкаў беларусы давяраюць?

- Найбольш давяраюць Лукашэнку, але гэта сярод прыхільнікаў дзяржаўнай сістэмы. Напрыклад, Васкрасенскаму давяраюць толькі 8% беларусаў, якія ведаюць пра яго. Сярод прадстаўнікоў пратэсту найбольш давяраюць Максіму Знаку ды Паўлу Севярынцу. Што да Бабрыку, Калеснікавай і Латушкі – яны маюць высокі індэкс даверу. Сярод прадстаўнікоў дзяржавы найбольшы індэкс даверу мае Сяргей Румас. Аднак ён цяпер не зусім звязаны з дзяржавай.

Што датычыцца ацэнак будучыні краіны, то тут у беларусаў ёсць згода, кажа даследнік.

- У беларускам грамадстве ёсць кансэнсус, што да стаўлення да Лукашэнкі. Людзі не звязваюць яго з будучыняй краіны. Яны перакананыя, што ён пераймаецца толькі сваімі інтарэсамі, ёсць перашкодай на шляху эканамічнага развіцця ды палітычнай стабільнасці Беларусі. Так лічаць 48% беларусаў. Даволі добра беларусы ставяцца да іншых краін. Выключэнне толькі Расія ды ЗША, да іх вельмі добра ставяцца 80% і 50% беларусаў.

Пры гэтым 58% беларусаў хацелі б, каб Расія не падтрымлівала Лукашэнку, а 46% бачаць найлепшым фарматам міжнароднага ўзаемадзеяння для Беларусі свабодную эканамічную прасторы з Расіяй ды ЕС. Уваход у склад Расіі падтрымліваюць толькі 4-7% беларусаў.

Юры Ліхтаровіч