Беларуская Служба

Нельга параўноўваць сустрэчу Байдэна з Пуціным са спатканнем Гарбачова і Рэйгана

15.06.2021 13:57
За чатыры месяцы перад выбарамі ў Дзяржаўную думу ўсё, што скажа Пуцін, будзе накіравана да будучых выбарцаў.
    .   .
Жэнеўскі аэрапорт рыхтуецца сустрэць Д. Байдэна і У. Пуцінафота: PAP/EPA/MARTIAL TREZZINI

Rzeczpospolita закранае тэму заўтрашняй сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расіі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна ў Жэневе. За чатыры месяцы перад выбарамі ў Дзяржаўную думу ўсё, што зробіць Пуцін, будзе накіравана да будучых выбарцаў.

Некаторыя параўноўваюць сустрэчу з гістарычным спатканнем Гарбачова з Рэйганам, пасля якога пачалася палітычная адліга. Але гэта ілюзія, – кажа маскоўскі аналітык Аляксандр Макаркін. Ніхто не ведае, што расійскі кіраўнік можа прапанаваць Байдэну. «У Пуціна абсалютна пустыя кішэні, калі гаворка ідзе пра палітычныя прапановы. Адзінае выключэнне – некалькі дзясяткаў ядзерных боегаловак», – мяркуе эксперт Дзмітрый Арэшкін.

Для Крамля вельмі важная сама магчымасць паказаць Расію як дзяржаву, якая можа размаўляць са Злучанымі Штатамі як роўны з роўным. Уладам вельмі патрэбны такі ход, паколькі восенню адбудуцца парламенцкія выбары, а пакуль што, паводле незалежных расійскіх сацыёлагаў, толькі 25% расіян гатовыя галасаваць за «партыю ўлады». Акрамя таго, Пуцін увесь час спрабуе закончыць міжнародную ізаляцыю, у якую Расія трапіла пасля нападзення на Украіну ў 2014 годзе.

На працягу тыдня перад сустрэчай, Пуцін даў некалькі інтэрв’ю, у якіх казаў, пра што можа ісці гаворка, а якія тэмы не будуць хутчэй закранацца. Напрыклад, ёсць унутраныя праблемы Расіі, якія няма сэнсу закранаць у гутарцы з амерыканскім лідарам (скажам, пра Аляксея Навальнага).

нг