Беларуская Служба

Нямецка-амерыканскае пагадненне наконт ПП2 хай стане добрым урокам realpolitik

30.07.2021 14:22
Няма сэнсу крыўдзіцца, а трэба ўзяцца за працу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexander Chizhenok/shutterstock

Dziennik Gazeta Prawna піша пра нямецка-амерыканскую дамоўленасць па пытанні газаправоду «Паўночны паток-2». Аўтар артыкулу піша, што яна выклікала хвалю амаль што істэрычных каментароў у Польшчы – маўляў, ЗША капітулявалі перад Расіяй. Ці сапраўды гэта так? Канешне ж, не – піша Вітольд Сакала, – акалічнасці заключэння пагаднення – гэта добры ўрок рэальнай палітыкі.

Сапраўды, адміністрацыя Джо Байдэна згадзілася адмовіцца ад санкцыяў у дачыненні да кампаніяў, якія будуюць трубу, але інвестыцыя і так ужо амаль гатовая, трэба рэальна глядзець на факты. І лепш вывучыць дадатковыя пункты пагаднення, у якіх гаворыцца, між іншым, пра тое, што Германія ў пэўных умовах абяцае купляць амерыканскі звадкаваны газ, што зменшыць залежнасць Еўропы ад расійскай сыравіны.

А што гэта азначае для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы? Паразуменне пацвярджае, што не толькі немцы, але таксама амерыканцы без вагання прымаюць рашэнні, датычныя бяспекі і стратэгічных інтарэсаў гэтых дзяржаваў без пытання іх саміх. Часткова вынікае гэта з рэальнага патэнцыялу магутных дзяржаваў, часткова – з канкрэтнай палітыкі паасобных сталіц. Няма сэнсу крыўдзіцца, а трэба ўзяцца за працу. Неабходна паступова павышаць уласнае значэнне для іншых дзяржаваў, нарошчваць сваю сілу. І весці проста разумную палітыку, як унутраную, так і вонкавую.

Варта паставіцца да гэтай гісторыі як да напаміну, што кожная краіна вядзе палітыку ў інтарэсе перш за ўсё ўласных грамадзян і ўласнага бізнесу, паколькі на іх падаткі жывуць прэзідэнты, міністры ды эксперты. Так што, замест таго, каб крыўдаваць на факты, трэба зразумець, чаму яны такія, а не іншыя.

Dziennik Gazeta Prawna/нг