Беларуская Служба

Латвія – раней прыхільнік, сёння – праціўнік беларускага рэжыму

05.08.2021 11:03
Рыга шматлікія гады лічылася вядучым лабістам Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюзе.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвійская паліцыя расследуе справу рэйса самалёта Ryanair з Афін у Вільню, які ў траўні быў прымушаны прызямліцца ў Мінску, паведамілі мясцовыя СМІ. На борце машыны, побач з арыштаваным пазней незалежным беларускім блогерам Раманам Пратасевічам, былі двое грамадзян Латвіі.

Такім чынам, Рыга прайшла далёкі шлях ад сталіцы, якая лічылася вядучым лабістам Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюзе, да праціўніка беларускага рэжыму, канстатуе журналіст Міхал Патоцкі на старонках выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Яшчэ ў студзені 2020 года прэм'ер -міністр Крышяніс Карыньш знаходзіўся ў Мінску з кароткім візітам. Сустрэча з Лукашэнкам прайшла ў сяброўскай атмасферы. Абодва палітыкі пажартавалі наконт Чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе, які планаваліся ў абедзвюх краінах.

Карыньш запрасіў кіраўніка Беларусі наведаць Рыгу. Лукашэнка планаваў згаданы візіт у красавіку 2020 года, але планы былі сарваныя ўспышкай пандэміі каранавіруса. Замест гэтага ў канцы сакавіка ён размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Латвіі Эгільсам Левіцам. Праз два месяцы ў Беларусі ўжо працягваліся рэпрэсіі супраць апазіцыі, якая рыхтавалася да выбараў. Яны аказаліся ўступам да масавага пераследу грамадзянскай супольнасці ў краіне, які пачаўся ў жніўні 2020 года.

Раней арганізацыя сумеснага спартыўнага мерапрыемства была адной са шматлікіх праяў заахвочвання Лукашэнкі да супрацоўніцтва з Захадам, а для Латвіі – сімвалам хуткага развіцця супрацоўніцтва. Нягледзячы на тое, што некалькі гадоў раней беларускія экспарцёры і імпарцёры пачалі абмяжоўваць транзіт тавараў праз парты ў Латвіі на карысць літоўскіх і расійскіх, то беларускі бізнес – таксама цесна звязаны з Лукашэнкам – у Латвіі адчуваў сябе выдатна.

Найлепшым прыкладам з’яўляецца, абвінавачаны ў кантрабандзе цыгарэт на Захад, Аляксей Алексін, які ў Латвіі праводзіў шматлікія інтарэсы і карыстаўся прыхільнасцю Рыгі. Паводле выдання Dziennik Gazeta Prawna, латышы месяцамі блакавалі прапанову ўнясення яго прозвішча ў санкцыйны спіс ЕС. Гэта змянілася пасля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам.

аз