Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда — на сесіі ААН: Каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу ў Польшчы

22.09.2021 14:58
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на 76-й сесіі Генасамблеі ААН нагадаў пра сотні рэпрэсаваных людзей у Беларусі.
Аўдыё
  • Прэзідэнт Анджэй Дуда: Каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу ў Польшчы
       76-    , 21  2021
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу на 76-й сесіі Генеральнай асамблеіі ААН, 21 верасня 2021 годаФота: prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на 76-й сесіі Генасамблеі ААН нагадаў пра сотні рэпрэсаваных людзей ў Беларусі, распавёў пра падтрымку беларусаў Польшчай і гуманітарны крызіс, які ў адказ беларускія ўлады стварылі на межах з Еўрасаюзам.

Анджэй Дуда заявіў у сваёй прамове ў ААН, што каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу ў яго краіне:

"Я кажу ўсё гэта як лідар краіны, дзе каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу, у тым ліку тысячы пратэстоўцаў".

«Я кажу ўсё гэта як лідар краіны, дзе каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу, у тым ліку тысячы пратэстоўцаў. Нядаўна я сказаў нашым беларускім братам, што мы іх вітаем і што Польшча будзе іх домам да таго часу, пакуль яны будуць лічыць гэта мэтазгодным і неабходным. Я цвёрда прытрымліваюся гэтых словаў».

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што тысячы беларусаў на мірных акцыях пратэсту сутыкаліся з дубінкамі, слёзацечным газам і кулямі. Ён нагадаў, што ў Беларусі цяпер больш за 650 палітвязняў. Сярод тых, каго закранулі рэпрэсіі, былі і прадстаўнікі польскай меншасці. Дуда запатрабаваў вызвалення зняволеных і заклікаў міжнародную супольнасць да большай салідарнасці з беларускім народам.

«Калі я кажу гэтыя словы, у Беларусі ў турмах знаходзіцца больш за 650 чалавек, пераважна маладых жанчын і мужчын, патрыётаў, якія проста хацелі мець магчымасць сумленна выбіраць свайго лідара. Яны церпяць турму па палітычных матывах. Нядаўна суд прыгаварыў двух з іх — Марыю Калеснікаву і Максіма Знака — да 10 і 11 гадоў пазбаўлення волі. Разам з імі лідары польскай меншасці ў Беларусі — Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут — знаходзяцца ў турмах і арыштаваныя за дэмакратычную дзейнасць. Гэта толькі некалькі імёнаў сярод сотняў пераследуемых. Мы патрабуем вызвалення ўсіх з іх і большай салідарнасці міжнароднай супольнасці з жыхарамі Беларусі, якія проста хочуць сумленнай дзяржавы, сумленнай дэмакратыі. Што так дрэнна зрабілі гэтыя людзі? Нічога. Яны хацелі таго ж права на выбар улады, якім карысталіся французы, палякі, амерыканцы, карэйцы, аўстралійцы і жыхары Аргентыны і ЗША. Яны хацелі свабодных выбараў, за якія выступаюць многія з нас, прэзідэнтаў свабоднага свету, і важнасць якіх так выразна падкрэсліла Генеральная Асамблея ААН у серыі гістарычных рэзалюцый».

Анджэй Дуда заявіў, што ў адказ на салідарнасць з беларускім народам рэжым Лукашэнкі развязаў гібрыдную атаку на мяжы з Польшчай, Латвіяй і Літвой, трох дзяржаў усходняга флангу НАТА і Еўрапейскага саюза. Улады Беларусі наладзілі дастаўку ў сваю краіну дзясяткаў тысяч адчайных жыхароў Блізкага Усходу, якіх у выніку і прымушаюць пераходзіць межы пад дубінкамі, тым самым спрабуючы стварыць штучны «гуманітарны крызіс».

«Рэжым ставіцца да гэтых людзей, мігрантаў, як да пешак у палітычнай гульні, зневажае іх годнасць і элементарныя правы», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

«Рэжым ставіцца да гэтых людзей, мігрантаў, як да пешак у палітычнай гульні, зневажае іх годнасць і элементарныя правы», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

Палітолаг Валер Карбалевіч кажа, што лакальны беларускі палітычны крызіс выйшаў за межы адной дзяржавы, паўстала пытанне рэгіянальнай бяспекі:

«Хачу звярнуць увагу, што не толькі кіраўнік Польшчы, але і прадстаўнікі Латвіі і Літвы казалі падчас выступаў пра беларускую праблему. Гэта пацвярджае думку, што крызіс беларускі пераўтвараецца ў крызіс у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Зразумела, што Генеральная асамблея ААН не можа вырашыць праблему, але можа прыцягнуць да яе ўвагу. Пакуль што крызіс ідзе па шляху эскалацыі, з’явіліся загінулыя, бакі падвышаюць стаўкі. З аднаго боку Беларусь працягвае ўзмацняць ціск з дапамогай мігрантаў. А Польшча ініцыюе ўвядзенне новага, пятага, пакету санкцый супраць Беларусі. Пакуль канфлікт разгараецца».

З-за павелічэння плыні нелегальнай міграцыі з Беларусі Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.

ВХ