Беларуская Служба

Расія не спыняе вайсковыя вучэнні

23.09.2021 12:32
Апошнія манеўры прайшлі на анексіраваным Крыме.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA

Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Расійская армія правяла практычную стральбу на палігоне «Апук» на анексаваным Крыме з удзелам экіпажаў супраць карабельных ракетных комплексаў «Бастыён», паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны ў Маскве.
Экіпажы адпрацоўвалі задачы ў галіне выяўлення і знішчэння навучальных марскіх цэляў, - гаворыцца ў заяве міністэрства. Падчас вучэнняў выкарыстоўваліся беспілотнікі.

На ўзбраенні расійскай арміі ракетны комплекс «Бастыён» знаходзіцца з 2010 года. Яго задача - знішчыць дэсантныя караблі, авіяносцы ды іншыя цэлі ва ўмовах моцнага агню і радыёэлектронных аперацый праціўніка. Баявы камплект комплексу сягае 36 ракет. Далёкасць палёту ракеты складае больш за 300 кіламетраў.

У сераду ва Украіне пачаліся шматнацыянальныя стратэгічныя камандна-штабныя манеўры United Efforts 2021 з удзелам каля 12,5 тысяч вайскоўцаў з 15 краін, у тым ліку 11 краін НАТА.

Гэтыя манеўры праходзяць на ўсіх буйных украінскіх палігонах, а таксама ў басейнах Чорнага і Азоўскага мораў. Вучэнні будуць доўжыцца да 30 верасня.

Да 1 кастрычніка таксама працягнуцца шматнацыянальныя манеўры Rapid Trident 2021 з удзелам каля 6 тысяч жаўнераў.

юл