Беларуская Служба

А. Мілінкевіч: Беларусь стаіць на парозе грамадзянскай вайны

30.09.2021 15:06
Рэжым Лукашэнкі пачынае паляванне на сваіх апанентаў.
Aleksander Milinkiewicz w Brukseli w 2015 r.
Aleksander Milinkiewicz w Brukseli w 2015 r.European People's Party/wikimedia/CC BY 2.0

Rzeczpospolita піша пра забойства ў Мінску праграміста Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ. Зельцар выстраліў у кдбістаў, калі яны ўварваліся ў яго кватэру. І загінуў сам. Рэжым Лукашэнкі пачынае паляванне на сваіх апанентаў. Эмоцыі па абодвух баках барыкады сягаюць зеніту. Прапагандысты рэжыму нават паказваюць карыкатуры з накіраванымі ў напрамку Варшавы і Вільні ракетамі, некаторыя патрабуюць выкрасці і прывезці ў Беларусь апазіцыйных лідараў.

Алею ў агонь падліў мінулагодні прэтэндэнт на кандыдата на прэзідэнцкіх выбараў Валерый Цапкала, які заявіў, што Зельцар даў прыклад, як змагацца з рэжымам. Значна асцярожней адрэагавала Святлана Ціханоўская, якая перадала словы спачування ўсім бакам і заклікала рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі ды пачаць дыялог. Яна заявіла, што выступае супраць гвалту, імкнецца да мірнага вырашэння канфлікту і новых выбараў.

На думку ветэрана беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, Беларусь стаіць на парозе грамадзянскай вайны. Калі на гвалт адказаць гвалтам, дэмакратычныя сілы страцяць прыхільнікаў, а ў Беларусь могуць увайсці расійскія войскі.

Rzeczpospolita/нг