Беларуская Служба

Супрацоўнік Навальнага: Расія з аўтарытарнай дзяржавы пераўтварылася ў дыктатуру

05.10.2021 15:17
У Расіі ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць апазіцыйных актывістаў і незалежных журналістаў.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneshutterstock

Выданне Gazeta Wyborcza прыводзіць меркаванне Уладзіміра Мілова, які з’яўляецца блізкім супрацоўнікам зняволенага апазіцыйнага актывіста Аляксея Навальнага. Ён кажа, што ў Расіі ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць апазіцыйных актывістаў і незалежных журналістаў. У дачыненні Навальнага, які знаходзіцца ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, узбуджаюць чарговыя крымінальныя справы, што можа падоўжыць тэрмін яго зняволення на дзясяткі гадоў, а таксама ўлады могуць пасадзіць яго прыхільнікаў на шмат месяцаў ці гадоў.

Мілоў кажа, што Навальнаму ў калоніі прыходзіцца цяжка, ён да канца не вылечыўся пасля атручання навічком летам 2020 года, яму патрэбная прафесійная рэабілітацыя, якой у калоніі, канешне ж, няма. Але ён – моцны чалавек, трымаецца.

Расійская апазіцыя разлічвала, што партыя ўлады «Адзіная Расія» атрымае менш галасоў на выбарах у Думу, якія прайшлі нядаўна. Сітуацыя горшая, чым задавалася. З іншага боку, было зроблена ўсё, каб прасунуць яе мага больш альтэрнатыўных кандыдатаў. У Маскве і Пецярбургу, калі б не фальсіфікацыя вынікаў выбараў, апазіцыя выйграла б як мінімум у 80% выбарчых акругаў.

Мілоў прыводзіць меркаванне вядомага матэматыка Сяргея Шпількіна, які шмат гадоў займаецца назіраннем за выбарамі. Паводле ягоных падлікаў, «Адзіная Расія» скрала палову галасоў, гэта значыць, каля 14 мільёнаў. Пуцін вельмі баяўся выбараў, паколькі ён разумее, што ўлада не мае рэальнай падтрымкі насельніцтва, таму прыходзіцца карыстацца маніпуляцыяй. Расія з аўтарытарнай дзяржавы, якая парушае правы чалавека, стала дыктатурай. Дзясяткі тысяч расіян пакутуе ад пераследу толькі таму, што яны – прыхільнікі Аляксея Навальнага.

Gazeta Wyborcza/пераклад нг