Беларуская Служба

Тыдзень палітычных парадоксаў

27.11.2021 08:13
Уладзімір Падгол у сваёй перадачы «Паміж радкоў» аналізуе парадоксы мінулага тыдня ў Беларусі.
Аўдыё
  • Тыдзень палітычных парадоксаў
Уладзімір Падголradyjo.net

Тыдзень палітычных парадоксаў:
1. Лётчыкі сталі Героямі. Андрэю Нічыпорчыку і Нікіце Куканенка ўказам Лукашэнкі пасмяротна прысвоена званне «Герой Беларусі». А тыя хто давёў іх да гібелі, засталіся ў цені. Чаму палёты праводзіліся над жылымі раёнамі? Як маглі пілоты адвесці самалёты ад дамоў, калі ў самалётаў адказала сістэма кіравання. Калі б ляцелі над полем ці лесам, тады б выканалі загад катапульціравацца. Над нашымі галовамі пабольшала летакоў: дадаліся і расійскія летакі.

2. У ноч з серады на чацвер працягваліся баі на беларуска-польскай мяжы. Групы з 200 курдаў атакавала мяжу, закідвала польскіх памежнікаў камянямі і палкамі, узламала плот з калючага дроту. Адбылося злачынства па законах любой краіны ў тым ліку і беларускай. Ніякага паведамлення аб злачынстве на мяжы ў СМІ РБ. Увогуле ніводнае перасячэнне мяжы не было кваліфікавана як злачынства, а іх былі тысячы. Праз суткі два летакі з Іраку даставілі курдаў з РБ дамоў. А тыя, хто застаюцца ў лагістычным цэнтры правялі мітынг з патрабаваннямі адкрыць мяжу.

3. Фенамен кіраўніка Гарадзенскай вобласці Караніка. Той з гонарам сказаў журналістам, што яны забяспечылі турыстаў ежай. Заявіў, што яны ўсё падлічаць і прад’явяць рахункі міжнародным арганізацыям і партыям. Адразу ўзнік шэраг пытанняў: калі клопат пра турыстаў – гэта гуманітарная дапамога, то як за яе прасіць грошы? У якіх такіх міжнародных партыях збіраецца прасіць грошы Каранік? Чаму турысты, якія трапілі ў больніцы, не аддаюць свае страхоўкі ў страхавыя кампаніі. Усе яны, калі куплялі туртуры ў РБ плацілі медычную страхоўку і бралі зваротны квіток. Чаму зараз еўрапейцы мусяць аплочваць зваротны рэйс для турыстаў з Курдыстана.

4. І галоўны парадокс Караніка адбыўся на наступны дзень пасля яго ўнікальнай заявы пра намер атрымаць грошы за гуманітарную дапамогу. Курд з ліку абагрэтых ля мяжы паказаў здымак тушонкі, змесціва якой было пакрыта цвіллю, а вафлі былі пратэрмінаваныя. Гэты здымак абляцеў увесь свет.
Мясцовыя чыноўнікі ўсчалі лямант, што гэта курды вінаваты, што дрэнна захоўвалі выдадзеныя гуманітарныя кансервы.

5. Парадокс дэманстрацыі адкрытасці РБ для міжнародных СМІ таксама ляснуўся, як і сапсаваная тушонка. Чыноўнік Кунцэвіч урачыста адкрыў ля сховічша турыстаў імправізаваны прэс-цэнтр, у якім маглі працаваць любыя замежныя журналісты. У гэты ж момант у аэрапорце Мінска памежнікі не прапусцілі ў РБ журналістку з Курдыстана Жыян Алі (Жыян Катарына Мобэрг). Курдскі тэлеканал NRT заявіў пра затрыманне сваёй журналісткі ў мінскім аэрапорце 23 лістапада. «Нашая краіна ня хоча вас у нашай краіне» заявілі ёй памежнікі распавяла Ж'ян Алі. 
Яна магла стаць адзінай з Курдыстана, хто асвятляў бы падзеі на мяжы. Давесьці ў Курдыстан праўду пра сваіх землякоў. Але ж практычна ўсе курды-турысты маюць сучасныя смартфоны і перадаюць пра свой побыт па ўсім свеце.

Уладзімір Падгол