У выпадку канфлікту, Лукашэнка падтрымае Маскву, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza»
Беларускі дыктатар перакананы, што Еўрасаюз выкарыстоўвае мігрантаў для аслаблення беларускай арміі. Нібыта «Захад выдатна разумее, што калі Украіна паспрабуе вырашыць канфлікт з Расіяй ваенным шляхам, Беларусь не застанецца ў баку. Таму наша армія павінна быць мабілізаваная на межах», – цытуе Лукашэнку польскае выданне.
Дыктатар запэўнівае, што на межах з Расіяй ужо знаходзіцца каля 8 тысяч жаўнераў войск ЕС, а салдаты з Польшчы, Літвы і Латвіі перакідваюць целы мёртвых мігрантаў на беларускі бок. Дыктатар паўтарыў, што ён не плануе вайны, але не застанецца абыякавым, калі нехта «перад ім махае зброяй».
Рэжым у Мінску абвясціў, што ў наступным годзе плануе сумесныя з Расіяй вучэнні на поўдні Беларусі, гэта значыць на мяжы з Украінай. Міністр нацыянальнай абароны Беларусі Віктар Хрэнін дадаў, што рэжым занепакоены мілітарызацыяй суседніх краін.
У адказ лукашысты пагражаюць рашучай рэакцыяй на «любыя неадэкватныя дзеянні».
юл