Беларуская Служба

Чарговыя вобшукі ў праваабаронцаў і журналістаў

01.12.2021 15:48
Вядома пра вобшукі ў Мазыры, Віцебску, Рэчыцы, у Мінску
Аўдыё
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота: svaboda.org

Праваабаронца Зміцер Салаўёў з «Вясны» мяркуе, што гэта зачыстка «пад нуль» перад Рэферэндумам аб змене Канстытуцыі, анансаваным уладамі.

Слухайце далучаны файл!

Таксама сілавікі правялі вобшукі ў некалькіх журналістаў, пасля чаго іх адвезлі на допыты ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Размова пра журналістаў Сяргея Няроўнага, Валерыю Лепешаву, Ларысу Шчыракову, Надзею Віціну.

– Вобшукі ідуць у людзей, якія так ці інакш звязаныя з журналісцкай дзейнасцю. У тым ліку і ў журналістаў, якія хадзілі ў суды і паведамлялі пра тое, што там адбывалася. Гэта вельмі балюча, бо забіраюць інфармацыю ў людзей. Можа стацца так, што працэсы ідуць, а мы і не даведаемся, што там адбываецца, якія выракі вынесеныя, – гаворыць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Масавая і жорсткая хваля рэпрэсій супраць журналістаў, праваабаронцаў, ды і проста грамадзян, нязгодных з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі, справакавала вялізную хвалю эміграцыі.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Польшчы, толькі з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня 2021 года Польшча выдала беларусам агулам 178 711 віз, з якіх 12 190 – гуманітарныя візы. Гуманітарныя візы выдаюцца беларусам, якія выязджаюць з краіны з-за палітычных рэпрэсій.

Цяпер вялікія беларускія супольнасці ёсць ва Украіне, Літве і Грузіі – людзі з’язджаюць з краіны, бо не хочуць жыць у пастаянным страху за сваю бяспеку і жыццё.

вх