Беларуская Служба

Сітуацыя на мяжы крыху супакоілася, але да поўнага зацішша яшчэ далёка

04.12.2021 10:03
У дзень адносна спакойна, затое ноччу групы мігрантаў спрабуюць нелегальна перайсці мяжу.
Wiceszef MSZ:  dobrze, że udało się wypracować zbieżne działania UE i USA
Wiceszef MSZ: dobrze, że udało się wypracować zbieżne działania UE i USATwitter.com/@Straz_Graniczna

Няма дня, каб у польскіх газетах не паявілася інфармацыя пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю. Праўда, сітуацыя крыху супакоілася, але да поўнага зацішша яшчэ вельмі далёка. Выданне Sieci піша пра супрацоўнікаў паліцыі і памежнай службы, якія атрымліваюць раненні ад агрэсіўных дзеянняў мігрантаў. Сітуацыя выглядае падобным чынам – у дзень адносна спакойна, затое ноччу групы мігрантаў спрабуюць нелегальна перайсці мяжу, кідаюць у польскі бок камяні, галіны, беларускія памежнікі асляпляюць польскіх святлом, каб тыя не бачылі, што ляціць у іх бок.

Камандзіры перасцерагаюць польскіх салдат, каб яны не паддаваліся на правакацыі. Беларускія памежнікі робяць усё, каб польскія службы адрэагавалі востра. Яны разлічваюць на тое, што раней ці пазней хтосьці не вытрымае і пачне страляць. Невядома, што тады здарыцца, але цяжка было б гэта затрымаць, – кажа салдат, які апошнія дні правёў на мяжы. Тады ўсе прапагандысты пачалі б крычаць на ўвесь свет, што палякі сталі агрэсарам.

Усе суразмоўцы журналістаў выдання кажуць, што ў штурмах на мяжу бяруць удзел беларускія сілавікі, якія дапамагаюць мігрантам прарываць абарону. Ёсць шмат галасоў, якія крытыкуюць Польшчу, маўляў, чаму б не ўпусціць гэтых людзей, мігрантаў, а пазней разбірацца, хто яны. Салдат, з якім размаўлялі журналісты, адзначае, што людзі, якія ідуць на палякаў з лапатамі або іншымі небяспечнымі прадметамі, гэта ў асноўным маладыя моцныя мужчыны, якіх смела можна назваць тэрарыстамі. Яны з простага прадмету могуць зрабіць інструмент забойства.

Магло б здавацца, што крызіс заканчваецца – самалёты з мігрантамі вылятаюць з Мінска. Але нельга цешыць сябе ілюзіямі, што Аляксандр Лукашэнка адступіць. Можна сказаць, што наступае пераходны перыяд, але ўжо неўзабаве можа вярнуцца напружаная сітуацыя і мігранты зноў пачнуць масава штурмаваць мяжу, – перасцерагае віцэ-міністр замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк. Ёсць ужо сігналы, што ў сувязі з перакрыццём магчымасці лятаць у Мінск, мігранты пачынаюць падарожнічаць на мяжу праз Маскву. А ніхто ж не думае забараняць палёты ў расійскую сталіцу.

Sieci/нг