Беларуская Служба

Лукашэнка імкнецца выратаваць сваю ўласную скуру

06.12.2021 16:36
«Калі б Пуцін змог дамовіцца з Захадам (...) каб Беларусь адышла непасрэдна пад Расію, то Лукашэнка не толькі быў бы непатрэбны Пуціну, а нават замінаў бы яму». 
Рамуальд ШэрамецеўTB/PR24

Лукашэнка імкнецца выратаваць сваю ўласную скуру, -кажа ў інтэрв'ю тыднёвіку Polska Times (PT) былы міністр нацыянальнай абароны Польшчы Рамуальд Шэрамецеў (Romuald Szeremietiew).

 - Лукашэнка ведае, што калі б Пуцін змог дамовіцца з Захадам, а найперш з Германіяй, аб тым, што Крэмль гарантуе бяспеку межаў Еўрапейскага Саюза, а ЕС у замен пагаджаецца, каб Беларусь адышла непасрэдна пад Расію, то Лукашэнка не толькі быў бы непатрэбны Пуціну, а нават замінаў бы. Я мяркую, у гэтым і сутнасць. А ў нас лічаць, што Лукашэнка цалкам падкантрольны Пуціну і робіць усё што ён загадае, аднак паводле майго меркавання, Лукашэнка разыгрывае сваю гульню. Праўда, карта ў яго слабая, аднак ён спрабуе здабыць хоць-што-небудзь, каб толькі не страціць улады.

PT: Ці ў такой сітуацыі магчыма, што Лукашэнка перакіне мігрантаў на мяжу з Украінай?

Тэарэтычна і фактычна гэта магчыма, паколькі польская мяжа аказалася ўстойлівай і мігранты яе не ў сілах прарваць. У сваю чаргу беларуска-ўкраінская мяжа слаба абароненая, яна цянецца на тысячу кіламетраў, таму запуск масавага наступлення мігрантаў на Украіну вельмі магчымы. Гэта можа даць чаканыя вынікі і прывядзе да вялікіх унутраных праблем ва Украіне.

Рамуальд Шэрамецеў тлумачыць, што Расія імкнецца кіраваць сваім еўраазіяцкім блокам і адначасова наладзіць блізкае супрацоўніцтва з Заходняй Еўропай, а найперш з Германіяй. Нямецкі бок даў гэтаму адабрэнне, доказам чаго зʼяўляецца газаправод Паўночны паток, – сказаў былы міністр абароны Польшчы Рамуальд Шэрамецеў у інтэрвʼю тыднёвіку Polska Times.

яс