Беларуская Служба

Урсула фон дэр Ляен: Расія пагражае сусветнаму парадку

12.05.2022 12:12
Расійскае ўварванне ва Украіну - гэта не толькі еўрапейская праблема, яно парушае стрыжань міжнароднага парадку, заяўляюць прадстаўнікі ЕС.
Ілюстрацыйны здымакEPA/YOSHIKAZU TSUNO / POOL Dostawca: PAP/EPA

Сёння РФ з'яўляецца «самай непасрэднай пагрозай для сусветнага парадку» з-за яе «варварскай вайны ва Украіне і трывожнага пакту з Кітаем». Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая наведал з візітам Японію, дзе яна сустрэлася з прэмʼер-міністрам гэтай краіны Фуміо Кішыда. Тэмай зацікавілася штодзёнка «Rzeczpospolita».

Фон дэр Ляйен разам са старшынёй Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем наведала Японію, каб абмеркаваць рэакцыю на расійскае ўварванне ва Украіну, як і заклапочанасць дзеяннямі Кітая ў Азіі ды іншых частках свету.

Расійскае ўварванне ва Украіну – гэта не толькі еўрапейскае пытанне, яно парушае стрыжань міжнароднага парадку. Таксама ў Азіі гэта нельга дазволіць, сказаў Кішыда. Урад Японіі далучыўся да санкцый, уведзеных супраць Расіі, у тым ліку ЗША і ЕС, уключаючы санкцыі супраць расійскага энергетычнага сектара.

У сваю чаргу Мішэль сказаў, што «супрацоўніцтва ЕС і Японіі ў дачыненні да Украіны мае вырашальнае значэнне для Еўропы». Гэта таксама важна для Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну, мы таксама хочам паглыбіць нашы кансультацыі на тэму больш напорыстага Кітая, – сказаў старшыня Еўрапейскага савета.

«Кітай павінен выступіць у абарону шматбаковай міжнароднай сістэмы, якая будзе спрыяць развіццю краіны», – дадаў Мішэль.

ЕС хоча гуляць большую ролю ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскай камісіі, падкрэсліла, што Інда-Ціхаакіянскі рэгіён хутка развіваецца, але гэтаксама тэатр напружанасці, адзначыла фон дэр Ляйен.

ЕС хоча гуляць большую ролю ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Мы хочам браць на сябе больш адказнасці за гэты рэгіён, які мае вырашальнае значэнне для нашага росквіту, дадала чыноўніца. Фон дэр Ляйен таксама выказала сваё задавальненне «усё больш жорсткай пазіцыяй Японіі ў дачыненні да Расіі, піша выданне.

юл